У Дзень ведаў 1 верасня кіраўніцтва «Белмытсэрвіс», дырэктары філіялаў прадпрыемства наведалі школы ў розных рэгіёнах краіны. Для кожнага з іх гэта была хвалюючая сустрэча, бо кіраўнікі пабывалі ў тых школах, выпускнікамі якіх яны з’яўляліся.
Кіраўнікі РУП «Белмытсэрвіс» сумесна з Дзяржаўным мытным камітэтам прынялі ўдзел ва ўрачыстых лінейках устаноў адукацыі ў Мінску, Крычаве, Касцюковічах, Стоўбцах, Ушачах, аг.Новы Двор Шчучынскага раёна Гродненскай вобласці, Віцебску, Гродна, Магілёве.
Яны павіншавалі з пачаткам навучальнага года вучняў і педагагічныя калектывы навучальных устаноў, сказалі словы пажадання маладому пакаленню, уручылі падарункавыя сертыфікаты на набыццё спартыўнага інвентара для развіцця ва ўстановах адукацыі фізічнай культуры і спорту, падарункі навучэнцам.
Генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін наведаў сярэднюю школу № 7 у Крычаве Магілёўскай вобласці, якую скончыў у 1997 годзе.
«У Год гістарычнай памяці мы асабліва акцэнтуем увагу на тым, як важна памятаць гісторыю. Для кожнага чалавека гісторыя пачынаецца з ведання сваіх каранёў, памяці аб тым, адкуль ты родам, падзякі тым людзям, якія зрабілі нямала для таго, каб выхаваць сапраўднага грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны, — адзначыў генеральны дырэктар РУП “Белмытсэрвіс” Вадзім Бабарыкін. — З любові да сваёй малой Радзіме пачынаецца любоў да краіны, а памяць аб сваіх каранях ляжыць у аснове гістарычнай памяці. Сваім прыкладам мы паказваем маладым людзям, як важна не забываць пра гэта».
Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белмытсэрвіс» Алена Скрыпчык наведала СШ № 34 Мінска, намеснік генеральнага дырэктара Валянцін Герман — Касцюковіцкую раённую дзяржаўную гімназію, намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Малахаў — гімназію № 1 (г.Стоўбцы).
Дырэктары мінскага, віцебскага, брэсцкага, гомельскага, гродзенскага і магілёўскага філіялаў сумесна з кіраўнікамі рэгіянальных мытняў прынялі ўдзел ва ўрачыстых лінейках устаноў адукацыі рэгіёнаў.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.