Вы тут

У Беларусі экспарт прадуктаў харчавання наблізіцца да $8 млрд


У Беларусі экспарт прадуктаў харчавання ў гэтым годзе ўпершыню можа наблізіцца да $8 млрд Аб гэтым паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло на свяце працаўнікоў вёскі Брэсцкай вобласці «Дажынкі» у гарадскім пасёлку Целяханы, перадае БелТА.


Фота:  БелТА

«Брэстчына ўносіць вельмі значны ўклад у экспартны каравай нашай краіны, па выніках сямі месяцаў — парадку 27%. Гэта значыць рэгіён вельмі блізкі да таго, каб заняць трэць усяго нашага экспарту. У мінулым годзе рэспубліка атрымала $6,7 млрд. Па выніках сямі месяцаў мы ідзём з апярэджаннем — рост 123%. У нас ужо маецца $4,4 млрд экспартнай выручкі. Сёлета мы плануем упершыню ў гісторыі наблізіцца да $8 млрд», — сказаў міністр.

Ён адзначыў павелічэнне экспарту ў Расійскую Федэрацыю, у краіны СНД, у краіны Азіі, Акіяніі, Афрыку, іншыя рэгіёны. «Ніякіх праблем з экспартам нашай прадукцыі няма», — удакладніў Ігар Брыло.

Ён таксама звярнуў увагу на шырокі асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца айчыннымі вытворцамі на знешнія рынкі, — больш за 1,5 тыс.найменняў малочнай прадукцыі, больш за 1 тыс. — мясной. «Тым не менш тэхнолагі на нашых малакаперапрацоўчых прадпрыемствах працягваюць удасканальвацца, сапернічаць паміж сабой — такі добры спартыўны энтузіязм. Я глыбока перакананы, што, як у нас раней штомесяц з’яўляліся нейкія новыя віды прадукцыі ў краіне, так будзе і далей. Таму адшукваем усе нішы, глядзім пад патрэбнасць канкрэтнай краіны, дзесьці і падладжваемся, таму што густы не ва ўсіх аднолькавыя ў свеце», — дадаў міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».