Выданні Рэспублікі Беларусь на Маскоўскім кніжным кірмашы занялі 9 дыпломаў XIX міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў — удзельніц СНД, паведамляе Міністэрства культуры.
У намінацыі «Садружнасць» дыплом 1 ступені ў Выдавецкага дома «Звязда» за выданне «Подзвіг савецкага народа бессмяротны... Новыя экспазіцыі музеяў «Брэсцкая крэпасць — герой», Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску».
У намінацыі «Мая краіна» дыплом 1 ступені ў ВД «Беларуская навука» за выданне «Стагоддзі на картах».
У намінацыі «Дыялог культур» дыплом 3 ступені атрымаў Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» за выданне «Фестываль жыцця».
У намінацыі «Кніга для дзяцей і юнацтва» дыплом 1 ступені ў выдавецтва «Народная асвета» за выданне «Энцыклапедыя юнага навукоўца».
У намінацыі «Навука і Адукацыя» выдавецтва «Вышэйшая школа» атрымала дыплом 1 ступені за выданні «Пластычная анатомія» і «Пластычная анатомія. Практыкум».
У намінацыі «АРТ-кніга» дыплом 2 ступені ў выдавецтва «Беларусь» за выданне «Літарт».
У намінацыі «Мастацтва ілюстрацыі» выдавецтва «Беларусь» ўзнагароджана дыпломам 1 ступені за выданне «Безназоўная кветка».
У намінацыі «Надрукавана ў Садружнасці» ў выдавецтва «Беларусь» дыплом 2 ступені за выданне «Я забіты пада Ржэвам».
У намінацыі «Перамога» дыплом 1 ступені ў «Гродзенскай праўды» за выданне «Сёстры Хатыні. Гарадзеншчына».
Таксама за вялікую працу па развіцці айчыннага кнігараспаўсюджвання і міжнароднага кнігаабмену ў 2021 годзе граматай СНД узнагароджаны калектыў кнігарні «Кніжны свет» філіяла ААТ «Белкніга».
На кніжным форуме больш за 300 удзельнікаў прадставілі навінкі і бэстсэлеры ўсіх жанраў па выдавецкіх цэнах. За 4 дні кірмашу адбылося больш за 350 мерапрыемстваў: прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, паэтычныя перформансы.
Фота Міністэрства інфармацыі
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.