Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» Валерыя Сцяцко — лаўрэат Нацыянальнай літпрэміі


Карэспандэнт Выдавецкага дома «Звязда» Валерыя Сцяцко перамгла ў конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».


Фота Лізавета Голад.

Сёння ў Добрушы адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія».

Уручэнне прэміі стала адной з цэнтральных падзей Дня беларускага пісьменства. 

Фота Лізавета ГОЛАД

Літаратурным дэбютам года названа Валерыя Сцяцко і яе кніга «Нязломны. Аляксей Талай». Журналіст газеты «Звязда» прызналася, што перамога ў намінацыі стала для яе нечаканай. Ідэя сабраць гісторыю Аляксея Талая ў адну кнігу з’явілася ў дырэктара — галоўнага рэдактара Выдавецкага дома “Звязда” Аляксандра Карлюкевіча. 

Кніга змяшчае не толькі думкі самаго Аляксея, але таксама і апавяданні яго блізкіх людзей. Гэта пашырае біяграфію і дапамагае чытачам больш аб’ектыўна паглядзець на асобу галоўнага героя. 

«Прэмія стане для мяне стымулам для новых праектаў», — адзначыла Валерыя Сцяцко.

Пераможцамі Нацыянальнай літаратурнай прэміі таксама сталі:

  • у наміінацыі «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі» — Алесь Бадак «Уладар ветру»;

  • у намінацыі «Лепшы твор прозы» — Мікалай Чаргінец «А он не вернулся из боя»;

  • у намінацыі «Лепшы твор драматургіі» — Анатоль Андрэеў «Главные слова для любимой женщины»;
  • у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі» — Андрэй Мукавозчык «Революция мокрых штанов»;
  • у намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» — Ігар Запрудскі «Беларуская літаратура і культура ХІХ стагоддзя: асаблівасці развіцця і актуальныя пытанні даследавання»;
  • у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» — Алесь Жук «Лаві зайца!».

Звяртаючыся да пераможцаў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар - галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч адзначыў: 

— Для мяне асабіста падзея ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі з’яўляецца сакральнай. Гэта свята для многіх літаратараў краіны. Гэта свята ў шэрагу тых дзяржаўных творчых праектаў, якія звязаны з ацэнкай мастакоў. Мастакоў слова, сцэны, пэндзлю і кіно. Я віншую тых, хто сёння падымецца на гэтую сцэну і атрымае заслужаныя ўзнагароды, якія вызначыла кампетэнтнае журы і эксперты на дзяржаўнай і творчай пляцоўцы Міністэрства інфармацыі нашай краіны.

Народны пісьменнік Беларусі, ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец павіншаваў лаўрэатаў і гасцей свята: 

— Вялікі дзякуй жыхарам Добруша — вы зрабілі ваш горад яшчэ прыгажэй. Я хачу падзякваць нашай роднай Беларусі, нашаму народу і Прэзідэнту. Мяркую, надыйшоў час сказаць: мы становімся багацей душэўна, папаўняюцца нашы веды і ўменні па любым напрамку. Я выказваю шчырую падзяку арганізатарам гэтага вялікага свята, у тым ліку кіраўніцтву Міністэрства інфармацыі. Віншую вас, свята  атрымалася.

Нацыянальная літаратурная прэмія зацверджана ў 2015 годзе. Арганізуюць конкурс Міністэрства інфармацыі, культуры, адукацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе на конкурс было пададзена 68 твораў у 7 намінацыях.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».