Вы тут

Пяць літаратараў Гомельскай вобласці сталі лаўрэатамі прэміі імя Кірылы Тураўскага


З галоўнай святочнай сцэны Дня беларускага пісьменства ў Добрушы старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко сёння павіншаваў лаўрэатаў абласной літаратурнай прэмі імя Кірылы Тураўскага.


— Прыемна, што такія сустрэчы славянскіх пісьменьнікаў штогод адбываюцца на Гомельшчыне. Сёння яны асабліва важныя, бо мастацкае слова як ніколі дапамагае бараніць дзяржаўную бяспеку ў духоўнай сферы нашай краіны, — звярнуўся да ўдзельнікаў і гасцей свята кіраўнік Гомельскага рэгіёна.

Іван Крупко падзякаваў літаратарам вобласці, прадстаўнікам абласнога аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі, усім мастакам нацыянальнага мастацкага слова, якія працягваюць лепшыя літаратурныя традыцыі, хвалюецца за лёс свайго народа, яго культуру і мову, самааддана працуюць для таго, каб не была страчана нацыянальная кніга.

— Мы свайго боку будзем і надалей падтрымліваць ініцыятывы пісьменніцкай арганізацыі, каб на нашай шматпакутнай святой зямлі гучала роднае мастацкае слова, каб нашы народы ніколі не забывалі наказ асветніка славянскай зямлі Кірылы Тураўскага, які заклікаў будучыя пакаленні ўсім сэрцам пагрузіцца ў кніжныя пазнанні, — падкрэсліў Іван Крупко.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама ўручыў дыпломы пераможцам сёлетняй прэміі імя Кірылы Тураўскага. У намінацыі «Паэзія» за зборнік «Жыццё жыцейка» ўшанавана Ніна Нікіціна — знакамітая паэтка Гомельшчыне, якая вядома аматарам беларускай паэзіі пад літаратурным псеўданімам Ніна Шклярава. Зборнік вершаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы прысвяціла любімаму роднаму краю.

У намінацыі «Дзіцячай літаратура» пераможцам прызнаны творца Гомельшчыны — Яўген Калашнікаў. Ветэран журналістыкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, паэтка, празаік, публіцыст Тамара Кручэнка ўшанавана ў намінацыі «Публіцыстыка і літаратурная крытыка». На конкурс была прадстаўлена работа Тамары Віктараўна «Майский сад», заснаваная на артыкулах, нарысах і замалёўках аб героях Вялікай Айчыннай вайны. «Там, дзе цячэ Пуць-рака» — новы твор старшыні Гомельскай абласной арганізацыі СПБ Уладзіміра Гаўрыловіча, прысвечаны вялікай і малой радзіме, роднаму Палессю, прызнаны пераможцам у намінацыі «Проза». Твор аўтара раскрывае як падзі сучаснасці, так і пераносіць чытача на 10 стагоддзяў таму ў старажытны Тураў, Кіеў і Кракаў, і заклікае шанаваць мінулае, каб зразумець сапраўднае , паклапаціцца пра сваю будучыню і будучыню сваёй Айчыны. Прэмія імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Адкрыццё года» за літаратурнаы твор «Испытание временем» прысуджана Жанэце Сычовай. Творца — прафесійны медык, урач-хірург, якая яшчэ са школьных гадоў захаплялася напісаннем вершаў. У творы ў жанры прозы Жанэта Сычова перадала няпростыя падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны і 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Традыцыя ўшанавання найлепшых пісьменнікаў вобласці працягваецца з 2013 года. За гэты час лаўрэатамі прэміі сталі 45 майстроў мастацкая слова.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».