Вы тут

Алег Ждан "Прынцэса" — час пачытаць


Твор з падзагалоўкам «Маленькая аповесць з прызнаннем і загадкай» расказвае пра васьмікласнікаў адной сталічнай школы. Мішка Сідарчук па мянушцы Пельмень закахаўся ў выдатніцу Алёну. Пра гэтую падзею стала вядома не толькі ўсёй школе, але і ўсяму мікрараёну, бо сваё прызнанне «рыцар» напісаў на асфальце пад вокнамі «прынцэсы на бульбіне», а побач намаляваў сэрца. Алёнка падабаецца і Юры – добраму вучню, здольнаму шахматысту.


Міша вучыцца так сабе, але шмат займаецца спортам, рыхтуецца стаць касманаўтам. Неабыякавы да Алёны і Андрэй, ад імя якога вядзецца расповед. І, пасля таго як Мішава прызнанне на асфальце прыбралі работнікі ЖЭСа, ён вырашыў паўтарыць «подзвіг» аднакласніка – намаляваць сэрца пад вокнамі Алёны, прычым на тым жа самым месцы.

У жыцці класа адбываюцца розныя падзеі – радасныя і сумныя. Класная кіраўніца выходзіць замуж, у аднакласніцы Каці памірае мама. «Прынцэса» Алёна не праходзіць кастынг на вядучую тэлеперадачы. Міша Сідарчук разам з бацькамі пераязджае ў Зялёны Луг і пераходзіць у іншую школу. Адметна, што героі аповесці раздумваюць пра сваё будучае, пра тое, хто з іх хутчэй праславіць школу і краіну. На фоне поспехаў іншых рабят у вучобе і спорце захапленне Андрэя – ён піша вершы – падаецца хлопцу не такім ужо і грандыёзным. Але Алёна так не лічыць. Прысвечаны ёй верш юнага паэта дзяўчыне спадабаўся...

Кнігу пераклаў на беларускую мову Алесь Карлюкевіч. Твор зацікавіць падлеткаў – бадай, у кожным восьмым класе знойдзецца свая «прынцэса на бульбіне» і яе верныя рыцары.   

Алена БРАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.