Вы тут

Качанава: Варта комплексна падысці да парадку накіравання людзей у ЛПП


У Савеце Рэспублікі на пасяджэнні рабочай групы па ўдасканаленні прававога рэгулявання адносін у сферы прафілактыкі правапарушэнняў абмеркавалі пытанні, якія датычыцца асацыяльных груп грамадства. Спікеры зрабілі шэраг прапаноў па ўдасканаленні падыходу па рэабілітацыі і сацыялізцыі асоб, якія сістэматычна злоўжываюць алкагольнымі напоямі і наркатычнымі сродкамі.


Фота: БелТА

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што пытанне, датычнае п'янства і алкагалізму ў краіне, а таксама ўчынення злачынстваў на гэтым фоне, было закранута падчас даклада ў кіраўніка дзяржавы. Таму было прынята рашэнне стварыць рабочую групу, у якую ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы.

— У Савеце Рэспублікі мы на сістэмнай аснове займаемся гэтымі пытаннямі. Праводзілі выязныя прэзідыумы, дыялогавыя пляцоўкі, нарады. Разумеем, што ў кожнай краіне ёсць праблемы, звязаныя са злачынствамі, якія здзейсненыя ў стане алкагольнага, наркатычнага ап'янення, — адзначыла Наталля Качанава. — Але сітуацыя складваецца такім чынам, што трэба прымаць больш сур'ёзныя меры да асоб, якія злоўжываюць алкаголем, спажываюць наркотыкі і не даюць спакойна жыць не толькі сям'і, але і ўсім, хто знаходзіцца побач.

Зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, МУС агучыў шэраг прапаноў па ўдасканаленні падыходаў, якія, у прыватнасці, звязаны з работай лячэбна-працоўных прафілакторыяў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца грамадзянам, якія маюць праблемы, звязаныя з ужываннем алкаголя і наркатычных сродкаў, і пры гэтым не жадаюць працаваць. Гаворка ішла аб спрашчэнні парадку накіравання асоб у ЛПП.

У сваю чаргу старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што карэктывы ў адпаведны закон ужо ўносіліся:

— Падыход мусіць быць комплексны. Адна справа — накіраваць у ЛПП. З іншага боку, трэба разумець, што дзяржава траціць грошы на знаходжанне там гэтых людзей. Значыць, яны там павінны працаваць, а пасля выхаду з гэтай установы важна бачыць вынік. Але ці ёсць сёння такі вынік?

Наталля Качанава падкрэсліла, што ў выніку, калі далейшыя рашэнні на падставе прапаноў МУС будуць прымацца, яны павінны быць сапраўды эфектыўнымі:

— Гэта павінны быць не паўмеры. Тым больш што Прэзідэнт, ставячы задачы, заўсёды патрабуе дэтальнага разгляду ўсіх прапаноў па змяненні заканадаўства. Адпаведныя пытанні будуць разглядацца на пасяджэнні экспертнана савета пры Савеце Рэспублікі, — падсумавала спікер.

Арына КАРПОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.