Вы тут

«БРСМ павінен стаць цэнтрам маладзёжнай палітыкі краіны»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначае гэтымі днямі 20-годдзе з дня стварэння арганізацыі. Маладзёжны саюз сабраў сваіх сяброў з розных куткоў краіны ў Мінскім гарадскім палацы культуры на святочны хранограф «БРСМ: Учора. Сёння. Заўтра», прысвечаны юбілею арганізацыі.


Перад пачаткам хранографа на адкрытай пляцоўцы і ў фае Палаца культуры разгарнулася маштабная інтэрактыўная выстава дасягненняў абласных арганізацый БРСМ за два дзесяцігоддзі. Можна ўбачыць узнагароды, атрыбутыку, кадры хронікі, таксама прайшла прэзентацыя праектаў, можна пазнаёміцца ??з дзейнасцю студэнцкіх і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Тут жа прапануюць даведацца пра гісторыю развіцця маладзёжнага руху, пагутарыць з пераможцамі праектаў БРСМ «100 ідэй для Беларусі», «Валанцёр года», «Уладар вёскі», «Фермер-пачатковец».

Удзельнікаў мерапрыемства вітаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэта Ігар Сергеенка. «Гэтымі днямі Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі спаўняецца 20 гадоў. Гэта зусім невялікі, можна нават сказаць, юны ўзрост. Сёння БРСМ — жывы арганізм. Гэта 350 тысяч самых лепшых маладых людзей з розных куткоў нашай краіны, самых патрыятычных, адданых сваёй краіне, якія жывуць ідэямі гуманізму, высакароднасці, якія займаюць высокую грамадзянскую пазіцыю і праяўляюць сапраўдны патрыятызм у паўсядзённай дзейнасці», — сказаў Ігар Сергеенка.

Па словах кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, Аляксандр Лукашэнка правільна вызначыў будучыню БРСМ як адзінай вядучай маладзёжнай арганізацыі. «Сустракаючыся ў маі гэтага года з актывам піянерскай арганізацыі і кіруючым складам БРСМ, Аляксандр Лукашэнка даў арыенціры на далейшае развіццё БРСМ, на больш шчыльнае ўзаемадзеянне гэтых дзвюх структур. Таму што сёння піянеры — заўтра члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. І БРСМ павінен станавіцца (і ў гэтым напрамку работа ідзе) сапраўды вядучай сілай і апорай, цэнтрам усёй маладзёжнай палітыкі нашай краіны», — адзначыў Ігар Сергеенка. Ён павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з юбілеем БРСМ і пажадаў моладзі новых творчых поспехаў, новых ініцыятыў, новых праектаў, увасаблення іх у жыццё.

«Самае галоўнае, — сказаў ён, — дапамога з боку дзяржавы вам будзе ў гэтых пытаннях забяспечана. Прыцягваць у свае рады таленавітую, здольную, актыўную, патрыятычную, моладзь, каб у вашых радах станавілася больш сапраўдных маладзёжных лідараў. Каб актыў быў сапраўдны, нефармальны, на які можна было б заўсёды абаперціся ў любых пытаннях».

Ігар Сергеенка таксама агучыў прывітальны адрас кіраўніка дзяржавы.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, які таксама прыняў удзел у святочным хранографе, адзначыў, што сёння для моладзі ў краіне створана камфортнае асяроддзе для дзейнасці. І новыя ініцыятывы, і падыходы моладзі даюць свой вынік.

«Мы спадзяёмся, што як у колькасных, так і, што асабліва важна, у якасных параметрах саюз моладзі будзе развівацца, мацнець. І мы, старэйшае пакаленне, будзем прыкладаць усе намаганні для таго, каб дапамагаць, залішне не апекаваць, але менавіта падтрымліваць усе вашы добрыя пачынанні. Аб гэтым таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліваў на адкрытым уроку 1 верасня. Калі ласка, уносьце свае прапановы, ініцыятывы, мы гатовы іх падтрымліваць і рэалізоўваць разам з вамі, каб была сапраўды сумесная праца, сумесныя праекты», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

«Паколькі менавіта ад вас залежыць будучыня нашай краіны, думаю, што чарговыя 20 гадоў БРСМ азнамянуюцца новымі дасягненнямі і перамогамі. Хочацца пажадаць цяперашняму пакаленню закласці надзейны падмурак Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і перадаваць яго новым пакаленням для таго, каб мы сапраўды развівалі, умацоўвалі і ганарыліся нашай краінай, роднай Беларуссю», — дапоўніў Ігар Петрышэнка.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?