Вы тут

Зямля пад ферму і добраўпарадкаванне крыніцы


Гэтым разам дапамога губернатара спатрэбілася ўсяго двум чалавекам. Зямельнае пытанне стала прычынай звароту фермера з Магілёва. Шматдзетны бацька папрасіў садзейнічання ў выдзяленні яго сялянска-фермерскай гаспадарцы 300 гектараў зямлі ў Магілёўскім раёне. Яна належыць агракамбінату «Усход», але, па яго словах, доўгі час не апрацоўваюцца. Фермер паведаміў, што ў яго ёсць адпаведны бізнес-план, сельскагаспадарчая тэхніка і ён збіраецца вырабляць багатую бялком травяную муку, а зімой — саламяныя пялеты. Выбар месца ён аргументаваў тым, што гэта зручна для яго, бо блізка ад дома, а ён бацька васьмярых дзяцей. 


Нягледзячы на тое, што аграгаспадарка з’яўляецца ўласнікам абазначаных фермерам гектараў, Анатоль Ісачанка не выключыў магчымасці перадаць яму іх. Але з умовай, што той дапрацуе свой бізнес-план і гарантуе бесперапынны працэс працы. Каб зямля апрацоўвалася, а вытворчасць функцыянавала. 

Яшчэ адзін заяўнік звярнуўся да старшыні Магілёўскага аблвыканкама, каб той дапамог яму ў справе добраўпарадкавання крыніцы ў вёсцы Дубінка 1. Ён настойвае на будаўніцтве на тэрыторыі воднага аб’екта ліўневай каналізацыі, каб вада не размывала схіл, а таксама паркоўкі і кантэйнернай пляцоўкі. А паколькі гэтая зямля належыць фермерскай гаспадарцы «Пралесак», мужчына лічыць, што яе не перашкодзіла б забраць і перадаць ў камунальную маёмасць або царкве. Маўляў, цяперашні гаспадар не спраўляецца са сваімі абавязкамі.

Анатоль Ісачанка даў эколагам даручэнне разабрацца ў пытанні, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.