Вы тут

Марафон «17 граняў адзінства»: першы прыпынак — Жлобін


Рэспубліканскі грамадска-палітычны марафон «17 граняў адзінства», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, стартаваў са Жлобіна: дыялогавая пляцоўка аб’яднала членаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пяці рэгіёнаў Гомельскай вобласці, паведамілі ў арганізацыі.


Удзельнікаў мерапрыемства вітаў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Аляксандр Астаповіч:

— Для мяне складана аддзяліць «Белую Русь» ад патрыятызму ў цэлым. Нас ужо практычна 200 тысяч. Упэўнены, што пасля такіх сустрэч нас стане яшчэ больш. Перспектывы нашага развіцця накіраваны на развіццё нашай дзяржавы. І, вядома, ёсць перспектыва стварэння палітычнай партыі. Гэтае пытанне сёння больш за ўсё хвалюе людзей. Адказваем — мы гатовыя і чакаем прыняцця нашымі заканадаўцамі адпаведнага дакумента.

У ролі мадэратара сустрэчы выступіла намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Мамрукова, якая паведаміла пра галоўную мэту праекта: даць магчымасць актывістам выказацца па найбольш значных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны, прапанаваць свае шляхі іх вырашэння.

Удзельнікі абмеркавалі пытанні, якія тычыліся духоўных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа, патрыятычнага выхавання моладзі, партыйнага будаўніцтва на сучасным этапе развіцця грамадзянскай супольнасці краіны, удасканалення адносін Беларусі з Расійскай Федэрацыяй.

Усе, хто выступіў на дыялогавай пляцоўцы, былі адзіныя ў тым, што духоўныя каштоўнасці і традыцыі нашага народа павінны быць нязменнымі і абапірацца на вопыт многіх пакаленняў, падкрэслілі ў «Белай Русі».

РГА «Белая Русь» ва ўзаемадзеянні з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем «Беларускае таварыства «Веды» рэалізуе буйны агульнарэспубліканскі праект — грамадска-палітычны марафон «17 граняў адзінства». З 6 па 15 верасня ў 17 рэгіёнах краіны пройдуць грамадска-палітычныя форумы. Актывісты выкажуцца па найбольш значных пытаннях парадку дня і прапануюць свае шляхі вырашэння вострых грамадскіх праблем. Марафон завершыцца падрыхтоўкай буйнога аналітычнага дакумента, у якім будзе адлюстравана меркаванне грамадзянскай супольнасці па гэтых тэмах.

Фота – РГА «Белая Русь»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?