Вы тут

Sex-балясы. На злом мозгу


У савецкім мульціку «38 папугаяў» ёсць, калі памятаеце, такі дыялог паміж Удавам і Малпачкай: «У мяне ёсць думка, і я яе думаю!» — «А можна я яе таксама трошачкі падумаю?» Прапаную чытачам сумесна падумаць у рэчышчы нашых разважанняў над тым, што часам робіцца навокал. Там такое бывае...


Як той казаў, на злом мозгу. («Наша жанчыны самыя прыгожыя ў свеце, але самыя страшныя ў гневе!»)

Напрыклад, як вам такая гісторыя: дзяўчына застала хлопца з палюбоўніцай і проста... лягла спаць побач. («Калі вы заспелі свайго мужа ў ложку з палюбоўніцай, не трэба скандаліць. Проста кладзіцеся побач, дакажыце, што вы — найлепшая!») Пацешнай і неадназначнай гісторыяй са свайго жыцця падзялілася ў TіkTok карыстальніца па імені Тэйлар Данэм. Яна расказала, што аднойчы вечарам вярнулася дадому з працы і заспела свайго бойфрэнда з іншай. Гераіня не стала скандаліць, а проста лягла на ложак побач з імі і... заснула. («Мужчыны, калі ў сям'і складваецца канфліктная сітуацыя, задайце сябе пытанне: «Ты хочаш мець рацыю ці быць шчаслівым?») Па словах дзяўчыны, яна была вельмі стомленая пасля 16-гадзіннай змены, таму лаяцца ў яе не было ніякага жадання. Змучаная Данэм толькі папрасіла, каб парачка заканчвала свае справы ў іншым месцы. («— Вы адказваеце на званкі падчас сексу?» — «Калі гэта мой хлопец, дык, канешне ж, так. Я ж яго кахаю.») Пазней расказала, што ў тую ноч спала «як немаўля». Зразумела, раніцай скандал усё ж быў, а ўжо праз некалькі хвілін хлопец стаяў на вуліцы з рэчамі. («Толькі ў слабай жанчыны ва ўсім вінаваты муж. У моцнай ён яшчэ і пакараны».) Карыстальнікі захапіліся ўчынкам гераіні гісторыі, адзначыўшы, што нямногія маглі б праявіць стрыманасць у такой сітуацыі. («Чым мацнейшы гнеў, тым мякчэйшыя адбіўныя».)

У Гамбургу для мужчын прыдумалі цэлы дзіцячы садок на тэрыторыі бара Nox. Праграма называецца Maennergarten і прадугледжвае дзённы догляд «дзяцей». Прыехаўшы па пакупкі, жанчына адводзіць мужчыну ў бар. («Хадзіў у дзіцячы сад, хацеў у школу. Хадзіў у школу, жудасна хацелася ў інстытут. Пайшоў працаваць — ажаніўся! Цяпер сяджу і думаю: і чаго ж мне ў дзіцячым садзе не сядзелася?») Там яму прычапляюць на грудзі бэйджык з імем, а жанчыне выдаюць квітанцыю на мужчыну. Вызначыўшы спадарожніка на «пастой», жонка адпраўляецца на шопінг. Каштуе такая паслуга 10 еўра за гадзіну. А чым займаюцца мужчыны ў такім «дзіцячым» садку? Па-першае, іх кормяць, прычым па жаданні — з лыжачкі. Па-другое, яны гуляюць. («А некалі мяне хвалілі толькі за тое, што я паспаў і добра паеў!») Напрыклад, малююць карціны «як дзеці» — апускаюць пальцы ў фарбу і пераносяць свае фантазіі на паперу. Ёсць і больш дарослыя забаўкі. Напрыклад, можна выразаць лобзікам якую-небудзь цацку. Або пагуляць у аўтамабільчыкі з дыстанцыйным кіраваннем. Той, хто нічога не жадае рабіць, можа проста паспаць. («— Я ўсё ўмею! Есці ўмею. Піць умею. У прыбіральню прашуся, спаць у абед буду. Ну вазьмі мяне ў яслі! Бо так на работу не хочацца!») Роўна ў 18.00 «дзіцячы садок» зачыняецца. Да гэтага часу ўсіх мужчын забіраюць. Але былі выпадкі, калі жанчыны забываліся на сваіх спадарожнікаў ці проста па іх не прыходзілі, тым самым намякаючы на ??тое, што не хочуць больш працягваць адносіны. («Мужыкі — народ просты. Могуць капаць, могуць не капаць. А жанчыны — яны іншыя. Пакуль не дакапаюцца, не супакояцца».)

49-гадовая Дэбара Ходж заключыла шлюб са сваім... катом, каб домаўладальнік не прымусіў яе пазбавіцца ад жывёлы. («Была сёння ў псіхолага. Расказала яму пра сваё жыццё... Плакаў. Ледзьве супакоіла...») Жанчына сцвярджае, што за некалькі гадоў ёй прыйшлося аддаць трох сваіх улюбёнцаў з-за таго, што домаўладальнікі не дазвалялі трымаць іх у сваіх дамах. Чарговы раз сутыкнуўшыся з падобным патрабаваннем, Дэбара была ў жаху ад таго, што ёй давядзецца пазбавіцца ад свайго пяцігадовага ката Індзі. І тады яна вырашыла выйсці замуж за свайго пухнатага сябра, каб паказаць гаспадару, наколькі яна прывязана да жывёлы. («Жаночая логіка часам нагадвае мне ліцэнзійнае пагадненне — нічога не зразумела, але лепш пагадзіцца».) Дэбара была апранута ў смокінг, а Ідзі — у залатую накідку. Кот нават мяўкаў падчас клятваў. Цырымонію правялі ў парку на паўднёвым усходзе Лондана, вядучай стала сяброўка нявесты. («Размова дзвюх сябровак: — Учора выслухала з вуснаў мужа ўсю праўду пра сябе». — «Ты, мабыць, забіла яго...» — «Не, мне так стала яго шкада. З кім ён жыве?») «Хоць некаторыя могуць падумаць, што гэта дурная ідэя, я хацела цырымоніяй паказаць сваім сябрам, што я вельмі сур'ёзная, — сказала Дэбара. — Маіх дваіх дзяцей не было ў той дзень. Яны таксама думаюць, што мама звар'яцела». («Чым больш камунікую з жаночым полам, тым больш пераконваюся, што любой бабе крышку люлей ніколі не нашкодзіць. Ну, акрамя мяне, канешне ж. Я адзіная нармальная».)

...Не ведаю, што падумалі чытачы з нагоды ўсяго вышэйсказанага, ці спадабалася ім пачутае... Але аўтар нататак, калі б была магчымасць звярнуцца ад імя герояў гэтых гісторый, сказаў бы наступнае. «Калі вам ўва мне нешта не падабаецца, неабавязкова ставіць мяне аб гэтым у вядомасць. Пастарайцеся перажыць гэты шок самастойна».

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.