Вы тут

Качанава правяла тэлефонную лінію ў новым фармаце


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сёння правяла чарговую прамую тэлефонную лінію, паведамляе БелТА.


Прамая тэлефонная лінія праходзіла з заяўнікамі, якія не змаглі трапіць на асабісты прыём старшыні Савета Рэспублікі 20 ліпеня. Тады на прыём запісаліся пад 300 чалавек, але такую вялікую колькасць заяўнікаў на працягу працоўнага дня прыняць немагчыма. Тым людзям, якія не паспелі сустрэцца са спікерам асабіста, прапанавалі правесці размову ў фармаце тэлефоннай лініі, і грамадзяне адгукнуліся.

Наталля Качанава сёння дэталёва цікавілася праблемнымі сітуацыямі грамадзян, у шэрагу выпадкаў дала растлумачэнні. Кожную праблему, з якой звярнуўся заяўнік, спікер даручыла адказным дасканала, глыбока вывучыць і прапрацаваць. Старшыня Савета Рэспублікі была на сувязі з грамадзянамі на працягу трох гадзін. За гэты час тэлефонная размова адбылася з некалькімі дзясяткамі заяўнікаў. Іх пытанні будуць на кантролі ў Савеце Рэспублікі.

Як растлумачыла начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Кацярына Рэчыц, асаблівасць гэтай прамой тэлефоннай лініі заключаецца ў тым, што тэлефануюць не заяўнікі, а грамадзяніну, які запісаўся на прыём 20 ліпеня, паступае званок непасрэдна ад спікера ва ўзгоднены з грамадзянінам час.

«Цяпер апрабуецца новы фармат, калі не чалавек спрабуе знайсці кантакт з прадстаўніком улады, а ўлада сама ідзе да людзей. Гэты фармат вельмі падабаецца заяўнікам. Паводле іх водгукаў, гэта вельмі зручна: грамадзяне дакладна ведаюць, у які час з імі звяжуцца службовыя асобы», — сказала Кацярына Рэчыц.

Як заўсёды, пытанняў да спікера паступіла вельмі шмат. Яны датычыліся абсалютна ўсіх сфер жыцця людзей — пачынаючы ад добраўпарадкавання тэрыторыі і заканчваючы асабістымі адносінамі з суседзямі. «Кожны чалавек хоча, каб яго пытанне было даведзена да лагічнага вырашэння», — падкрэсліла начальнік упраўлення.

Кацярына Рэчыц упэўнена, што такі фармат для грамадзян, магчыма, нават больш зручны: не трэба расходаваць грошы на праезд, адпрошвацца з работы, да таго ж, гэта патрабуе мінімальных часавых затрат.

«Асабістыя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі старшыні Савета Рэспублікі вельмі запатрабаваны. Дастаткова даць інфармацыю хаця б у адну крыніцу, яна імгненна распаўсюдзіцца паміж людзьмі па сарафанным радыё. У прыватнасці, у ліпені пасля анонса асабістага прыёму грамадзян усяго за паўтара сутак набралася амаль 300 жадаючых сустрэцца са старшынёй Савета Рэспублікі», — адзначыла Кацярына Рэчыц.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?