Вы тут

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі ўбраны на 98,9 працэнта плошчаў


Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,144 млн. га, што складае 98,9 працэнта ад плана, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,4 працэнта плошчаў (354,3 тыс. га), Віцебскай вобласці — 98,1 працэнта (346,8 тыс. га), Гомельскай — 99,6 працэнта (347,5 тыс. га), Гродзенскай — 98,8 працэнта (308,4 тыс. га), Мінскай — 98,8 працэнта (453,2 тыс. га), Магілёўскай — 98,8 працэнта (333,9 тыс. га).

Рапс у Беларусі ўбралі на 345 тыс. га, што складае 96,2 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 876,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,4 ц/га. Без уліку гэтай культуры ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,145 млн.т збожжа.

Таксама ў Беларусі ўбралі проса на 6,97 тыс. га, або 59,8 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 17,1 тыс. т з ураджайнасцю 24,5 ц/га. Грэчка ўбрана на 17,2 тыс. га (49,9 працэнта), намалочана 23,5 тыс. т пры ўраджайнасці 13,6 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 72,4 тыс.т.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 1,93 тыс. га, што складае 2,09 працэнта да плана.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс.т.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».