Вы тут

Фільм «Доўгае шчаслівае жыццё» можна будзе ўбачыць у гэтыя выхадныя


У гэтыя выхадныя ёсць прычына згадаць сцэнарыста, паэта, рэжысёра Генадзя Шпалікава з нагоды яго 85-годдзя. А ў эфіры тэлеканалаў «Культура» і АНТ можна будзе ўбачыць яго фільм «Доўгае шчаслівае жыццё» і дакументальнае кіно пра самога майстра.


Мастацкая кінастужка рэжысёра выйшла на «Ленфільме» ў 1966 годзе і расказвае гісторыю маладых людзей Алены і Віктара, якім здаецца, што выпадак звёў іх для доўгага і шчаслівага жыцця. Аднак раніцай і следу не застаецца ад усіх слоў, што сказалі адно аднаму ўвечары, бо раптам пры новай сустрэчы ўсё набывае зусім нечаканыя адценні... Не прапусціце паказы фільма «Доўгае шчаслівае жыццё» ў суботу 10 верасня і ў нядзелю 11-га ў паўторы вечарам на канале «Культура».

А вось на АНТ у суботу можна паглядзець дакументальны фільм Алесі Фокінай «Жыццё абаяльнага чалавека», які распавядае пра рэжысёра Шпалікава, які марыў быць ваенным, але знайшоў сваё прызначэнне ў кінамастацтве. Яго сцэнарыямі поўніліся кінастудыі краіны, аднак трыумф Генадзь Шпалікаў зведаў пасля фільма «Я крочу па Маскве», бо стала зразумела, што героі мяняюцца ў адпаведнасці з часам. Стужка «Доўгае і шчаслівае жыццё» стала яго адзінай рэжысёрскай работай, а фільм «Ты і я» (пастаўлены па яго сцэнарыі) прагрымеў на Венецыянскім кінафестывалі. Аднак, ці рабіла яго ўсё гэта шчаслівым? Даведаемся ў дзённым эфіры 10 верасня.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Жыццё абаяльных людзей

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».