Вы тут

Беларускія студатрады стануць удзельнікамі міжнароднага будаўнічага чэмпіянату ў Казані


Беларускія студэнцкія атрады прымуць удзел у II Міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Казані, паведамляе БелТА.


«Летась упершыню беларускія студэнцкія атрады прынялі ўдзел у міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Сочы і з годнасцю прадставілі Рэспубліку, свае ўстановы, у цэлым Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і сябе асабіста. Былі не толькі камандныя прызавыя месцы, але і перамогі ў асабістым заліку. Гэта таксама ўзровень, якасць працы, прафесіяналізм нашых студэнтаў», — сказаў Аляксандр Прохараў, другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ.

Паводле яго слоў, беларускія студатрадаўцы добра сябе зарэкамендавалі і паступіла запрашэнне паўдзельнічаць у чарговым чэмпіянаце ў кастрычніку ў Казані.

«Мы сур’ёзна падыходзім да гэтага пытання, фарміруем каманду на конкурснай аснове. Любы ахвотны мог падаць заяўку, гэта было адкрыта ва ўсіх пабліках, сацыяльных сетках беларускіх студэнцкіх атрадаў, — адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ. — І рыхтуемся з годнасцю прадставіць Беларусь, як мінімум перад камандай стаіць задача заняць месца не ніжэй за трэцяе».

Прэв’ю: БРСМ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.