Вы тут

Памяць Героя Савецкага Саюза Івана Міранкова ўшанавалі ў Мінску


Напярэдадні дня танкіста, 9 верасня на Усходніх могілках Мінска адбылося ўскладанне кветак да помніка Героя Савецкага Саюза Івана Міранкова. Асаблівасць цырымоніі ў тым, што ў ёй прымала ўдзел дэлегацыя з Чэшскай Рэспублікі. Больш за тое, менавіта чэшскі бок выступіў ініцыятарам гэтага мерапрыемства. 


Справа ў тым, што падчас Вялікай Айчынай вайны ў баі за чэшскае сяло Старавічкі Іван Міранкоў са ўзводам знішчыў 6 танкаў і самаходных установак, 2 гарматы, каля 50 салдат і афіцэраў праціўніка. Менавіта гэта дапамагло прасоўванню наперад часцей брыгады.

Падчас мерапрыемства кіраўнік клуба ваеннай гісторыі Старавічкі Радэк Гарашт запэўніў, што чэхі і, ў прыватнасці, жыхары сяла, дзе вызначыўся Іван Міранкоў, да гэтага часу шануюць памяць героя і памятаюць яго подзвіг. І гэта не пустыя словы: калі уязджаеш у Старавічкі, нельга не заўважыць помнік у выглядзе танка Т-34-85 з нумарам 200 на пастаменце, які дагэтуль даглядаюць жыхары сяла.

Таксама ушанаваць памяць героя-танкіста прыйшлі прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі, пасольства Расійскай Федэрацыі, кіраўніцтва фонду «Памяць Афгана» і ГКК «Лінія Сталіна», члены клуба «Салдаты Перамогі», навучэнцы 18-й гімназіі.

Варта адзначыць, што школьнікі заявілі аб намеры змагацца за прысваенне навучальнай установе імя Івана Міранкова, бо подзвіг танкіста, яго жыццёвы шлях сталі для іх прыкладам службы Айчыне і выканання ваенна-патрыятычнага абавязку.

Падчас мітынга-рэквіема была здзейснена памінальная літыя, было сказана нямала слоў пра патрыятызм і важнасць ушанавання гістарычнай памяці. У канцы усе прысутныя ўсклалі кветкі да помніка Героя Савецкага саюза Івана Міранкова.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.