Вы тут

Ракам - даходы, шалям - прыемнае знаёмства. Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні вы прыцягваеце да сябе ўвагу — але не толькі захопленыя погляды, усе промахі таксама будуць навідавоку. У сераду можаце адкрыць для сябе штосьці новае і выгаднае ў дзелавым партнёрстве, атрымаць дапамогу і вызваленне ад мінулых даўгоў, як фінансавых, так і кармічных. Ганіце прэч няўпэўненасць і сумненне, бо наступіў ваш час, калі магчыма многае ажыццявіць.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Творчая актыўнасць, працаздольнасць і інтуіцыя дазволяць змяніць жыццёвую сітуацыю ў лепшы бок. Усё будзе атрымлівацца, вашы напрацоўкі ўхваліць начальства, тым самым палепшыце адносіны з ім і з калегамі. А вось у сяброўскім коле магчымыя сваркі і канфлікты, у сям'і таксама будзе не так проста дамовіцца. Для дасягнення вынікаў давядзецца папрацаваць крыху больш, чым звычайна.


БЛІЗНЯТЫ. Могуць спатрэбіцца тры парады: пачынайце ўсё нанава, звярніцеся па дапамогу да вышэйшых сіл і ніколі сябе не лайце. Поспех будзе дасягацца ў выніку актыўных і смелых дзеянняў. Не адступайце, нават калі вам кажуць «не», усё роўна вы даможацеся свайго, асабліва ў асабістай сферы. Станоўчыя вынікі могуць прынесці паездкі, сустрэчы і новыя справы, звязаныя з пашырэннем поля дзейнасці. Паспрабуйце знайсці час для прагулак, фільмаў, кніг. У выхадныя вас чакаюць спатканні, сяброўскія сустрэчы, новыя ідэі.


РАК. На гэтым тыдні пажадана не спяшацца, прытрымлівацца пэўных правілаў і імкнуцца ўціхамірваць унутраныя супярэчлівыя парывы. На рабоце справы складваюцца паспяхова. Вашы пазіцыі яшчэ больш умацуюцца, даходы ўзрастуць. У чацвер паспрабуйце не ўпірацца і перагледзьце некаторыя свае прынцыпы. Выхадныя могуць прымусіць пахвалявацца, але хваляванні гэтыя будуць, хутчэй за ўсё, прыемнымі.


ЛЕЎ. Любую праблему на гэтым тыдні трэба ацэньваць максімальна рэалістычна. Нават калі яна зусім не ўпісваецца ў рамкі вашых уяўленняў пра магчымае. Старайцеся адэкватна разлічыць сілы, пакіньце час на адпачынак. Для дасягнення важных мэт спатрэбяцца такія якасці, як сабранасць і бачанне ўсёй сітуацыі ў цэлым. Паспрабуйце быць больш памяркоўнымі ў адносінах да сям'і і сваякоў. Дзеці парадуюць сваімі дасягненнямі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні не варта губляць час, чым хутчэй вы прымеце рашэнне, тым лепш. Інакш ваша месца хтосьці зойме. У панядзелак адносіны з начальствам пагражаюць аказацца напружанымі, і гэта можа выяўляцца ў прэтэнзіях і канфліктнай сітуацыі. У аўторак чакайце добрых навін. Чацвер — вельмі ўдалы дзень для спаткання. У пятніцу дзелавыя перагаворы могуць аказацца вельмі плённымі.


ШАЛІ. Надыходзіць спрыяльны перыяд у плане партнёрскіх адносін, яны будуць выгаднымі для вас і вашай справы. Цяпер не той момант, калі варта плыць толькі па цячэнні. Выявіце ініцыятыву, і з'явіцца шанц адчуць на вуснах смак перамогі. У пятніцу вас чакае прыемнае знаёмства, якое можа перарасці ў бурны раман. У суботу не атрымаецца дагадзіць усім, затое з агульнага акружэння вы вылучыце насамрэч важных людзей.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні зможаце рэалізаваць свае даўнія планы і выйсці на новы ўзровень. Вас чакаюць павышэнне па службе, новая пасада, салідны даход. Аднак перш чым кідацца ў вір рашучых дзеянняў, варта падрыхтаваць базу, суаднесці плюсы і мінусы, экспромты лепш выключыць. У выхадныя займіцеся асабістым жыццём.


СТРАЛЕЦ. Напружаная работа ў пачатку тыдня можа аслабіць вашы сілы, але фінансавыя перспектывы стануць больш зразумелымі і прыемнымі, што акупіць усе нягоды. У чацвер варта зменшыць напружаны рытм работы і выкраіць час для адпачынку. У пятніцу вырашыце асабістыя праблемы, проста пагаварыўшы па шчырасці. У нядзелю звесткі, якія збіраліся раней, могуць быць удала прыведзены ў сістэму.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні магчымыя няпростыя сітуацыі. Вас можа адолець запал, прычым адразу да некалькіх розных людзей. Верагодная фінансавая залежнасць ад партнёра. Будзьце гатовыя адказаць за свае словы і ўзятыя на сябе абавязацельствы. Цалкам верагодна, што найлепшай схемай дзеянняў будзе іх спантаннасць, імкніцеся не напружвацца, хутчэй за ўсё, усё складзецца само сабой. Так што галоўнае — набрацца цярпення. Паспрабуйце зразумець прэтэнзіі блізкіх людзей, бо яны жадаюць вам дабра.


ВАДАЛІЎ. Час дарабіць старыя справы, прывесці ў парадак думкі і паставіць дакладную мэту. У панядзелак можа паступіць інфармацыя, якая паўплывае на вашу кар'еру. У аўторак вы будзеце поўныя сіл і энергіі, работа закіпіць. Серада пагражае аказацца не самым прыемным днём тыдня, вашы стройныя і паслядоўныя планы могуць быць парушаны. У пятніцу шмат што зменіцца да лепшага, начальства ацэніць вас.


РЫБЫ. У пачатку тыдня магчымыя рознагалоссі з партнёрам ці сужэнцам, прычым вы самі справакуеце канфлікт. Можа, вам прыйшоў час разысціся? На рабоце будзьце асцярожныя і не верце абяцанням. У пятніцу варта паразважаць над рацыянальным выкарыстаннем бюджэту. У выхадныя дні не перашкодзіць навесці прыгажосць і ўтульнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».