Вы тут

Худзі застаецца сярод трэндаў восені 2022 года


Мода ў гэтым сезоне робіць акцэнт на рэчах зручных і функцыянальных. Як вынік — худзі застаецца сярод трэндаў восені 2022 года.


Худзі — трыкатажная кофта вольнага крою з капюшонам і кішэнямі, з зашпількай-маланкай або без яе. Гэты від адзення быў створаны амаль стагоддзе таму для спартсменаў, пазней яго палюбілі прыхільнікі хіп-хопу і студэнты. Сёння худзі носіць увесь свет. Падобны да худзі выраб у Расіі называецца талстоўкай, яе прататып — прасторная кашуля, якую насіў вялікі рускі пісьменнік. 

Цяжка не ацаніць перавагі гэтага віду адзення: камфорт, практычнасць, універсальнасць. І эканомія нашага бюджэту: узяўшы за аснову худзі, можна стварыць мноства модных ансамбляў.

Якія худзі ў модзе?

Стандартныя — да сцёгнаў, а таксама падоўжаныя, скарочаныя, худзі-сукенкі. У трэндзе мадэлі ў стылі аверсайз. Па-ранейшаму актуальныя пастэльныя, спакойныя колеры: шэры, чорны, аліўкавы, бэжавы. Маладыя дзяўчаты з задавальненнем носяць вырабы яркія, кідкія — колеру фуксіі, жоўтага, фіялетавага, аранжавага, чырвонага. Мадэлі могуць быць дэкарыраваныя вышыўкамі, стразамі, прынтамі і надпісамі, рушамі і карункамі.

З чым насіць?

Самы распаўсюджаны варыянт нізу — джынсы. У стварэнні моднага вобраза шырока выкарыстоўваецца змешванне стыляў: худзі носяць са спадніцай любой даўжыні, са штанамі — класічнымі і шырокімі, апранаюць на сукенку. Модна камбінаваць худзі з пінжаком, трэнчам, стыльным кардыганам, лёгкай курткай і нават касцюмам са штанамі. Худзі-сукенку спалучаюць з легінсамі, ласінамі. Дызайнеры прапануюць вытанчаныя жаноцкія ансамблі, якія складаюцца з худзі і доўгай плісіраванай спадніцы, спадніцы ў клетку. Чароўна і дзёрзка глядзяцца худзі са штанамі і спадніцамі з чорнай і каляровай скуры.

З улікам нізу падбіраецца абутак. Гэта могуць быць балеткі, туфлі на платформе або на абцасе, лоферы, красоўкі, кеды, грубыя чаравікі, замшавыя батфорты.

Каму падыдзе?

Худзі і талстоўкі ў нефармальнай абстаноўцы носяць як юныя дзяўчаты, так і дамы элегантнага ўзросту. Рэч дае адчуванне цяпла, камфорту і ўтульнасці, у ёй добра выйсці на вячэрні шпацыр, у краму, адпачываць на прыродзе, здзяйсняць прабежку. Стылісты сцвярджаюць, што мадэль з дэкаратыўнымі элементамі варта ўзяць за аснову вячэрняга ўбору, дастаткова зрабіць прычоску і адпаведны макіяж, правільна выбраць абутак і аксесуары. З пінжаком, блэйзерам, класічнымі чорнымі штанамі і туфлямі-лодачкамі худзі становіццаэлементам дзелавога стылю.

Сучасная мода прапануе варыянты з худзі і талстоўкамі на кожны дзень, а не толькі для заняткаў спортам або для прагулак па парку. Ва ўсякім разе, гэты від адзення дае жанчыне магчымасць праявіць яе індывідуальны стыль: вы можаце падабраць тую рэч, якая будзе адлюстоўваць ваша бачанне сябе і спалучацца з прадметамі вашага гардэроба.

Аліна ТОМІНА

Друкуецца ў часопісе «Алеся»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.