Вы тут

У Акадэміі МУС запрацавалі адразу тры патрыятычныя клубы


«Патрыёт», «Аператыўнік», «Юны крыміналіст» — школьнікі ўрачыста ўступілі ў шэрагі выхаванцаў клубаў, якія пачалі сваю дзейнасць на базе галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны. З важнай падзеяй моладзь павіншаваў намеснік начальніка Акадэміі МУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Руслан Цясленка, які адзначыў, што ва ўстанове адукацыі патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца асаблівая ўвага, бо любоў да Радзімы — адна з найважнейшых маральных каштоўнасцяў чалавека.


Павіншаваў афіцэр і педагогаў, падзякаваўшы ім за годнае выхаванне маладых людзей, якія пасля становяцца курсантамі ВНУ. «Вы даяце школьнікам першапачатковыя веды аб Радзіме, вучыце іх думаць, аб’ектыўна ацэньваць падзеі і выказваць сваё меркаванне, — адзначыў Руслан Цясленка. — У нас з вамі адзіныя задачы — заахвоціць моладзь да актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адчуць дачыненне да важных дзяржаўных падзей і дасягненняў беларускага народа. Мы абавязаны зрабіць усё магчымае, каб маладыя людзі раскрывалі свае таленты і ўвасаблялі ў жыццё свае мары на карысць нашай краіны».

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацый школ Савецкага, Маскоўскага і Першамайскага раёнаў сталіцы. Дырэктар сярэдняй школы № 76 Алена Паланевіч адзначыла, што ў дзяцей няма сфарміраванага пачуцця патрыятызму, і гэта задача як сям’і, так і школы. «Мы ўзялі пяты клас, таму што пачатковую школу яны ўжо завяршылі, асновы закладзены: ім вельмі цікава, у іх гараць вочы, — падзялілася дырэктар школы. — Убачыць моцных, мужных маладых людзей і дзяўчат — гэта прыклад таго, як павінны выхоўвацца пачуццё патрыятызму, законнасць і прававая культура».

Патрыятычныя клубы будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць на факультэтах міліцыі грамадскай бяспекі, крымінальнай міліцыі і следча-экспертным факультэце. У іх будуць займацца навучэнцы 5 — 8 класаў. Удзел у клубах павышае ўзровень прававой культуры і пашырае кругагляд моладзі ў галіне права, фарміруе беражлівыя адносіны да дзяржаўных сімвалаў, назапашвае веды аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, прывівае гонар за свой народ і яго гісторыю. Многае школьнікам давядзецца вывучаць упершыню — заняткі па страявой, медыцынскай, агнявой і фізічнай падрыхтоўцы для дзяцей будуць праводзіць выкладчыкі акадэміі. У праграме таксама экскурсіі, лекцыі, паездкі па памятных і гістарычных мясцінах Беларусі. 

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».