Вы тут

Стадыён «Дынама» прыняў чэмпіянат Беларусі сярод паралімпійцаў


Кінуць сабе выклік і зрабіць немагчымае — з такім пасылам прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетцы сярод інвалідаў з парушэннем зроку і апорна-рухальнага апарату. Спаборніцтвы прайшоў у рамках турніру «Мы разам. Спорт». Упершыню чэмпіянат краіны сярод паралімпійцаў прыняла галоўная спартыўная арэна Беларусі — Нацыянальны алімпійскі стыдыён «Дынама». Чым адметны гэты турнір, і як зараз працуюць беларускія параалімпійцы-лёгкаатлеты расказаў генеральны сакратар Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Мікалай Шудзейка. 


Правядзенне чэмпіянату на «Дынама» мае вялікі сэнс. Па-першае, гэта цікава для саміх спартсменаў выступіць на знакамітым стадыёне. А па-другое, як адзначыў Мікалай Шудзейка, гэта паказвае, што паралімпійскі спорт у Беларусі працягвае жыць і развівацца, нягледзячы на адхіленне ад міжнародных турніраў. 

«Міністэрствамі спорту Расіі і Беларусі прынята рашэнне па максімуме насыціць спартыўныя календары і зрабіць так, каб гэта былі сапраўды спаборніцтвы, да якіх трэба ставіцца з усёй сур’ёзнасцю. Таму вырашылі правесці чэмпіянат на высокім узроўні — на галоўнай спартыўнай арэне краіны, на стадыёне „Дынама“. Кіраўніцтва стадыёна з задавальненнем гэтую ідэю падтрымала, нам дапамагла Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. І гэта аказалася правільна, спартсмены і трэнеры ў захапленні», — расказаў генсек паралімпійскага камітэта.

Дарэчы, на «Дынама» выступілі не толькі беларускія паралімпійцы. Канкурэнцыю ім склалі расійскія спартсмены. Усяго ў Мінск прыехаў 101 расійскі паралімпіец. Беларусь прадстаўлялі 50 спартсменаў. Спаборніцтвы сапраўды прайшлі на высокім узроўні — у сектары для кідання і на дарожкі для забегаў выйшлі чэмпіяны і прызёры Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Усе яны рыхтуюцца да галоўнага старту сезону — летніх Гульняў Паралімпійцаў «Мы разам. Спорт», якія пройдуць з 2 па 9 кастрычніка ў Сочы. На спаборніцтвы запрошаны спартсмены з Беларусі, краін ШАС, БРІКС, СНД і іншых дзяржаў. У праграму спаборніцтваў увойдуць дзевяць відаў спорту: лёгкая атлетыка, плаванне, настольны тэніс, стральба з лука, паратхэквандо, фехтаванне на калясках, футбол асоб з захворваннем на цэрэбральны параліч, а таксама шашкі і шахматы.

Мікалай Шудзейка упэўнены, што ў Сочы беларусы пакажуць высокі вынік, палепшаць свае ўласныя вынікі, усталююць рэкорды. Паколькі, нягледзячы на міжнародны бан, трэніровак яны не спынялі. 

«Прыкрасць аб адхіленні ад міжнародных спаборніцтваў ужо супакоілася. І з надыходам новага спартыўнага сезона ўсе пачалі работу. Члены нацыянальнай каманды, як заўсёды, сур’ёзна падыходзяць да сваёй жыццёвай справы. Усе як працягвалі працаваць, так і працягваюць. Мы абмалявалі пэўныя кантрольныя вехі, нагрузак ніхто не зніжаў. Пасля заканчэння свайго чэмпіянату мы прааналізуем, як вынікі нашых спартсменаў адпавядаюць тым вынікам, якія зараз паказваюць на міжнародных стартах. У нас з’яўляюцца новыя імёны, моладзь добра прагрэсіруе. Уладзіслаў Грыб кінуў булаву на 32,23 метра. Гэта вельмі добра. На Паралімпіядзе ў Токіа ён кінуў 27.42 метры. Прагрэс абсалютны. У нашых трэнераў з’яўляецца шмат маладых імёнаў. Нехта толькі школу скончыў, нехта яшчэ вучыцца. Трэба больш стартаў, спаборніцкай практыкі і добрая змена нам забяспечана», — падзяліўся Мікалай Шудзейка. 

Чэмпіянат Беларусі па-сапраўднаму адкрыты. Паўдзельнічаць у забегах на дарожках «Дынама» вырашылі нават члены нацыянальнай каманды па лыжных гонках. Тэхніка, вядома, адрозніваецца ад лёгкаатлетаў і канкураваць з імі яны ці наўрад змогуць. Але затое — дадатковая праверка сіл. І выдатнае спартыўнае свята. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.