Вы тут

У Мінску — новы вела-пешаходны маршрут «Дарогай памяці». Фотарэпартаж


9 верасня на Востраве Мужнасці і Смутку адбылася цырымонія адкрыцця вела-пешаходнага маршруту «Дарогай памяці». Начальнік Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў распавялі аб новай лакацыі для веласіпедыстаў, якая звязала нябачнай ніткай два памятныя месцы ў сталіцы Беларусі, ушанавалі памяць аб загінуўшых у розныя гады нашых земляках — падчас Вялікай Айчыннай вайны і на вайне ў Афганістане.


Маршрут пралёг праз набярэжную воінаў-інтэрнацыяналістаў, абеліск «Мінск-горад-герой», Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Парк Перамогі, набярэжнай Камсамольскага возера, Палац Незалежнасці, плошча Дзяржаўнага сцяга, праспект Пераможцаў, Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы і святую крыніцу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, шматфункцыянальны спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», мікрараён Лебядзіны.

На працягу ўсяго маршруту вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска Васіль Федаровіч распавядаў велатурыстам пра гісторыі славутасцяў г. Мінска па маршруце руху, адказваў на пытанні.

Завяршыўся маршрут ля мемарыяла канцлагера Шталаг № 352.

Пасля ўскладання кветак дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызме» Дзмітрый Марозаў правёў экскурсію па мемарыяле і ў Музеі подзвігу савецкіх ваеннапалонных-вязняў шталага 352 у горадзе Мінску.

Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прынялі дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра «Мінск» Аляксей Русакевіч, супрацоўнікі цэнтра, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» капітан 3 рангу Алег Гарбуноў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.