Вы тут

Вялікі аўтапрабег стартуе напярэдадні Дня народнага адзінства


Беларусь рыхтуецца адзначыць самае маладое дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Маштабная праграма урачыстасцяў, прымеркаваных да важнай даты, разлічана на ўвесь гэты тыдзень. Галоўныя пройдуць у суботу, 17 верасня. 


Фота БелТА

Да Дня народнага адзінства рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Патрыёты Беларусі» сумесна з рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» праводзіць акцыю «Сімвал адзінства». Сёння пачынаецца вялікі аўтапрабег, прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Месцам для старту абраны старажытны Полацк Віцебскай вобласці. Удзельнікі аўтапрпабега праедуць праз Расоны, Верхнядзвінск, Мёры, Браслаў і наведаюць мемарыяльныя комплексы і брацкія магілы.

На карце маршрута — 118 раённых цэнтраў краіны. На шляху — шмат цікавых прыпынкаў і сустрэч. Удзельнікі будуць устанаўліваць памятныя таблічкі з лічбавымі QR-кодамі, пры пераходзе па якіх можна будзе пачуць гісторыі відавочцаў тых страшных падзей у выглядзе аўдыёзапісаў ад першай асобы. Плануецца ўстаноўка тэматычных банэраў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці, на якіх будуць пазначаныя месцы важных гістарычных падзей, прывязаных канкрэтна да дадзенай лакацыі.

«Адзін з ключавых момантаў акцыі — падчас аўтапрабегаў па краіне мы будзем збіраць сімвалічныя дэталі-шасцярэнькі, якія ў далейшым утвораць адзіны механізм. Мэта — паказаць, што ўсе мы — частка адзінага механізму і адзін без аднаго існаваць не можам», — падкрэсліваюць арганізатары.

Ксенія ДАБРАБЫТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».