Вы тут

У Беларусі пачалася ўборка кукурузы на зерне


У Беларусі пачалася ўборка кукурузы на зерне, паведамляе БелТА. 


Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,157 млн га, што складае 86,9 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 88,7 працэнта плошчаў (356,8 тыс. га), Віцебскай вобласці — 97,5 працэнта (350,1 тыс. га), Гомельскай — 81,9 працэнта (350,2 тыс. га), Гродзенскай — 87,3 працэнта (310,4 тыс. га), Мінскай — 84,1 працэнта (454,9 тыс. га), Магілёўскай — 84,5 працэнта (335,6 тыс. га).

Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 28 тыс. га, намалацілі 22,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 80,2 ц/га. Рапс на палях убралі з 352,5 тыс. га, што складае 98,3 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 888 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,2 ц/га. Без уліку гэтай культуры ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,186 млн т збожжа.

Таксама ў Беларусі ўбралі проса на 8,77 тыс. га, або 75,2 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 19,8 тыс. т з ураджайнасцю 22,6 ц/га. Грэчка ўбрана на 24,1 тыс. га (69,7 працэнта), намалочана 32,7 тыс. т пры ўраджайнасці 13,6 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 5,29 тыс. га, што складае 5,74 працэнта да плана. Бульбу ўбралі з 4,19 тыс. га — гэта 16,1 працэнта да плана.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?