Вы тут

Надвор'е: Невялікія дажджы і туманы, стане крыху цяплей, але...


Па словах сіноптыкаў, на гэтым тыдні вільготныя франтальныя раздзелы зноў не абмінуць нашу краіну. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы. За кошт больш шчыльнай воблачнасці ночы стануць цяплейшымі — ад плюс 5 да плюс 13 градусаў. Аднак воблачнасць будзе перашкаджаць дзённаму прагрэву, таму дзённыя максімумы ў асноўным не перавысяць плюс 13—20 градусаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. У гэты дзень ападкаў не чакаецца, але ў ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе назірацца туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе 13—18 градусаў цяпла.

Адносна цяплей будзе ўжо ў сераду. У сярэдзіне тыдня ўначы месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Удзень месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 5 градусаў да плюс 12 градусаў, а днём ад плюс 13 градусаў па паўночным усходзе да 22 цяпла па паўднёвым захадзе.

Прыкладна такое ж надвор'е захаваецца і ў чацвер. У гэты дзень месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 8—13 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 15—21 градусаў.

Дастаткова дажджліва будзе ў Беларусі і ў пятніцу. Чакаецца, што 16 верасня ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13 градусаў, а ўдзень — плюс 12—19 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, няўстойлівы характар надвор'я захаваецца ў Беларусі і ў выхадныя дні. У гэтыя два дні ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі зноў абяцаюць кароткачасовыя дажджы. Уначы ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу слупок тэрмометра пакажа плюс 5—11 градусаў, а ўдзень — плюс 10—17 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.