Вы тут

Беларуская дэлегацыя адпраўляецца на фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву»


Беларуская дэлегацыя 14 верасня адправіцца на XV фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», які адбудзецца з 14 па 19 верасня 2022 года на тэрыторыі Смаленскай вобласці (Расійская Федэрацыя). Пра гэта паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.


Цырымонія ўрачыстай адпраўкі і канцэпт-прэзентацыя ўдзельнікаў дэлегацыі дадуць старт удзелу беларускіх юнакоў і дзяўчат у маштабным творчым форуме Саюзнай дзяржавы.

У дзень адпраўкі (14 верасня 2022 года) перад удзельнікамі дэлегацыі гасцінна расчыніць свае дзверы Маладзёжны тэатр эстрады, дзе ўжо на ўваходзе ўсіх творчым флэш-мобам будуць сустракаць удзельнікі Ансамбля кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. У рэпертуары ансамбля — харэаграфічныя кампазіцыі ў пастаноўцы выкладчыкаў і студэнтаў кафедры, створаныя на матэрыяле народна-сцэнічнага танца, сучаснай харэаграфіі і беларускага фальклору, большасць з якіх адзначаны прызамі на рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах. Ансамбль з’яўляецца лаўрэатам і двойчы ўладальнікам Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэатам міжнародных харэаграфічных конкурсаў.

У фае тэатра разгорнецца канцэпт-прэзентацыя ўдзельнікаў беларускай дэлегацыі, дзе маладыя людзі змогуць адразу пазнаёміцца і акунуцца ў атмасферу творчасці і сяброўства.

Сваім музычным прывітаннем падзеляцца ўдзельнікі народнага цымбальнага аркестра «Ліра» Мінскага дзяржаўнага каледжамастацтваў. У складзе аркестра такія інструменты як беларускія цымбалы, баяны, акардэоны, ударныя і беларускія драўляныя духавыя інструменты. Аркестр прымае ўдзел у маладзёжных грамадска-культурных акцыях краіны.

Атмасферу прыгажосці і грацыі створаць удзельнікі подыум-школы «FashionStyleModels» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі. У рэпертуары калектыву-шматлікія паказы лепшых дасягненняў маладых дызайнераў Беларусі, а таксама флагманаў Беллегпрама, яркія творчыя нумары.

У склад дэлегацыі таксама ўключаны шоу-балет «Сенсацыя». За 25 гадоў існавання калектыў неаднаразова быў удастоены звання лаўрэата і дыпламанта прэстыжных міжнародных харэаграфічных конкурсаў, і фестываляў. Шоу-балет працуе ў розных напрамках сучаснай харэаграфіі — джаз, фанк, мадэрн, хіп-хоп, вар’етэ, а таксама народна-сцэнічны танец.

Беларусь на конкурсе маладзёжнай песні фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» прадставяць 8 выканаўцаў – Вольга Булай, Аліна Бурачэўская, Лізавета Галеева, Мікіта Залеўскі, Андрэй Кот, Ілля Пракаповіч, Карына Ромыш і Маргарыта Шыбаева. Сёння яны прэзентуюць свае візітныя карткі.

Фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» адбудзецца па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Гэта маштабны творчы і адукацыйны форум, накіраваны на стварэнне адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацаванне дружбы моладзі Расіі і Беларусі, прапаганду лепшых ідэй у галіне сучаснага маладзёжнага руху і наладжванне супрацоўніцтва паміж маладзёжнымі аб’яднаннямі дзвюх краін, а таксама выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі.

Папярэдні, XIV фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», прайшоў у 2019 годзе ў Растове-на-Доне. У сувязі са змякчэннем дзеючых каранавирусных абмежаванняў дэпутаты Парламенцкага сходу прынялі рашэнне аднавіць у 2022 годзе правядзенне маштабнага маладзёжнага форуму.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сфармаваў склад дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь. Гэта 100 прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі — студэнты, навучэнцы, маладыя работнікі розных арганізацый і прадпрыемстваў, аб’яднаныя імкненнем да творчасці і сяброўства паміж моладдзю Расіі і Беларусі.

Па інфармацыі мастацкага кіраўніка — каардынатара удзельнікаў фестывалю ад Беларусі Аляксандра Далжэўскага, праграма форуму абяцае быць насычанай і цікавай.

На працягу фестывальнага тыдня пройдуць конкурс выканаўцаў маладзёжнай песні, канцэртная эстафета Саюзнай дзяржавы «Калі мы адзіныя — мы непераможныя» па гарадах Смаленскай вобласці, канцэрт для ветэранаў вайны і працы, патрыятычная акцыя «Свечка памяці», музычны вечар, прысвечаны нацыянальным традыцыям рэгіёнаў Беларусі і Расіі «Спяваем і славім край родны», шоу-квіз, прысвечаны Году народнага мастацтва і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, спартыўны марафон моладзі, вечар-конкурс «Міс фестываль – 15 прычын быць шчаслівай», гала-канцэрт лаўрэатаў конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні і мастацкіх калектываў, артыстаў эстрады Беларусі і Расіі, а таксама развітальная белая ноч удзельнікаў фестывалю «Да пабачэння, фестываль!».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.