Дашкольная ўстанова стала ў горадзе шостай па ліку і трэцяй, дзе ўладкаваны басейн. Тут створаны ўсе ўмовы для вучобы і гульняў. На розных паверхах будынка размясціліся музыкальная і фізкультурная залы, медыцынскі блок, пункт карэкцыйнай дапамогі, кабінет педагога-дэфектолага і сенсарны пакой. Абсталяваны таксама развіваючыя цэнтры: «STEAM-гульня» выяўленчая і мультыстудыі, цэнтр патрыятычнага выхавання, пакоі экалогіі, асноў бяспекі, астраноміі, зала для гульні ў шашкі і шахматы. На прылеглай да садка тэрыторыі прадугледжаны гульневыя пляцоўкі — асобна для кожнай групы, пляцоўкі: спартыўная, для вывучэння правіл бяспекі руху.
Сад у Фаніпалі з пачатку новага навучальнага года стаў трэцяй новай установай адукацыі ў Мінскай вобласці. Папярэдне былі адкрыты сярэдняя школа ў Смалявічах і дзіцячы садок у Любані.
Дадам, што дашкольная ўстанова пабудавана за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.
— Развіццё любога райцэнтра павінна ісці комплексна. Сацыяльная, транспартная, інжынерная інфраструктура — у полі адказнасці дзяржавы. На прыкладзе Фаніпаля ў бліжэйшыя два гады мы ўбачым як усё гэта спраўдзіцца. З аднаго боку, будуецца жыллё, у тым ліку для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, для шматдзетных, іншых катэгорый грамадзян. З другога боку, адкрыццё дзіцячага садка ў Фаніпалі гэта — апераджальны крок у развіцці структуры горада. Фактычна мы падцягваем інфраструктуру да жылля, якое ўзводзіцца, — сказаў Аляксандр Турчын. — Поўным ходам ідзе будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу з басейнам, спартыўнай залай. Здаць яго плануецца ў наступным годзе. Пачынаем узводзіць школу. Яшчэ адзін аб’ект — паліклініка. Плануем на працягу 2023-2024 гадоў завяршыць комплексную забудову Фаніпаля і вырашыць усе праблемы, якія назапашваліся гадамі, у тым ліку водазабеспячэння, каналізацыі, уладкаваня дарог, вуліц.
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што яму прыемна было пагутарыць з адной выхавальніцай дзіцячага садка. Яна пераехала сюды з Мінска, уладкавалася на работу. У Дзяржынскім раёне працуе і яе муж. Як адзначыла жанчына, яшчэ не ўсё ў горадзе зроблена, але якасць жыцця высокая.
— Хоць мы бяром за эталон Мінск, ды камфортныя ўмовы павінны быць створаны ва ўсіх рэгіёнах, — падкрэсліў кіраўнік цэнтральнага рэгіёна.
Аляксандр Турчын павіншаваў прысутных з наступаючым Днём народнага адзінства і ўручыў загадчыцы дзіцячага садка Юліі Пражэнік сімвалічны ключ і сертыфікат на 10 тысяч рублёў для набыцця абсталявання. А сям’я Аляксеевых — Ала Дзмітрыеўна і Аляксей Аляксандравіч і іх дзеці Аліна і Аляксей перарэзалі чырвоную стужку. Пасля чаго прысутныя і пачэсныя госці накіраваліся на экскурсію па дашкольнай установе.
Работнікі дзіцячага садка адзначылі, што вельмі задаволеныя такім падарункам.
— Тут створаны ўсе ўмовы для развіцця дзяцей, іх аздараўлення, заняткаў фізкультурай. Аб’ект проста шыкоўны. Матэрыяльна тэхнічная база цудоўная, адпавядае ўсім неабходным стандартам. А мы прыкладзём усе намаганні, каб усё, што ёсць у садку, з найбольшай карысцю прымяніць да нашых выхаванцаў, — напрыканцы выказала сваё меркаванне кіраўнік фізічнага выхавання Алена Яськевіч.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Фота: БелТА
Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч
І для свята, і для далейшага развіцця.
Аб сваёй рэалізацыі, рабоце і удзеле ў праекце «Звёздный путь» спявачка распавяла ў інтэрв’ю.