Вы тут

Качанава сустрэлася з членамі Савета Федэрацыі ад Краснадарскага краю


Парламентарыі дзвюх краін абмеркавалі супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, культуры. Закранулі і вялікую работу па захаванні гістарычнай памяці, якая праводзіцца на тэрыторыі як Беларусі, так і Расіі. Пагаварылі і аб ролі моладзі ў сучасным грамадстве. 


— Сёння Краснадарскі край і Беларусь звязваюць добрыя адносіны, — адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава. — І не толькі ў плане эканомікі, хаця і эканоміка вельмі важная — у нас вырас таваразварот. Поўдзень Расіі — жытніца. Нам гэта вельмі блізка. У нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі асаблівыя адносіны да сельскай гаспадаркі: вельмі шмат чаго зроблена і робіцца для падтрымкі аграпрамысловага комплексу нашай краіны. 

Пры гэтым, што датычыцца супрацоўніцтва з Краснадарскім краем, па словах спікера верхняй палаты беларускага парламента, дасканаласць не мае межаў: можна ўдасканальвацца і працаваць абсалютна па ўсіх кірунках. У гэтай сувязі Наталля Качанава прывяла ў прыклад супрацоўніцтва Савета Федэрацыі і Савета Рэспублікі ў маладзёжнай сферы. Гэта і сумесны патрыятычны праект «Цягнік Памяці», і Маладзёжны савет, створаны пры Нацыянальным сходзе. «Мы будзем вельмі рады, калі наша моладзь будзе сябраваць, супрацоўнічаць, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — За моладдзю — будучыня, таму нам трэба прасоўваць гэты кірунак супрацоўніцтва. Са свайго боку мы будзем рабіць усё магчымае». 

Наталля Качанава паведаміла, што парламентарыі дзвюх краін будуць адсочваць рэалізацыю 28 праграм, падпісаных на Вышэйшым Дзяржаўным Савеце Прэзідэнтамі Беларусі і Расіі. «Дэпутацкі корпус, сенатары — вельмі важны складнік супрацоўніцтва паміж нашымі краінам, — звярнула ўвагу спікер верхняй палаты. — Мы будзем рабіць усё дзеля таго, каб разам супрацьстаяць тым выклікам, якія сёння ёсць у адносінах да нашых краін, — тое, што мы, уласна кажучы, робім заўсёды. Цяпер жа гэта трэба як ніколі. Мы павінны разам рабіць усё дзеля таго, каб адстойваць праўду ў адносінах да нашых краін. І супрацоўніцтва па розных кірунках дасць свае вынікі». 

Як паведаміў член Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Уладзімір Бекетаў, шчыльныя адносіны з Беларуссю ў гэтага расійскага рэгіёна пачаліся яшчэ ў 1997 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка з дэлегацыяй наведаў Краснадарскі край. «Мы намецілі шлях супрацоўніцтва, адкрылі сваё прадстаўніцтва ў Мінску, — заўважыў сенатар. — Мы зацікаўлены ў тым, каб у нас былі цёплыя, сяброўскія адносіны. Мы Саюзная дзяржава, а таму ў працэсе работы будуць з’яўляцца пытанні, якія будуць цікавіць Беларусь, народ вашай краіны, а таксама Расію, Краснадарскі край. У прыватнасці, у нас вельмі добры інстытут па вытворчасці насення пшаніцы, каласавых культур. Гэта для вас цікава. Развіваецца, садаводства, вінаградарства. У сваю чаргу, у Краснадарскім краі, увогуле ў Расіі, запатрабавана прадукцыя беларускага машынабудавання. У перспектыве рэгіёны Расіі накіраваны на тое, каб больш шчыльна супрацоўнічаць з Рэспублікай Беларусь. Нам проста разам трэба працаваць. На гэта важна арыентавацца. У нас даўнія шчыльныя сувязі. Мы хочам, каб цёплыя, добрыя ўзаемаадносіны былі на доўгія гады наперад».

Вераніка КАНЮТА

Фота: ТГ-канал Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».