Вы тут

Пархомчык: Інстытут парашковай металургіі ўносіць істотны ўклад у эканоміку


Інстытут парашковай металургіі ўносіць істотны ўклад у развіццё эканомікі краіны. Аб гэтым сказаў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык на ўрачыстым пасяджэнні вучонага савета Інстытута парашковай металургіі ім. акадэміка А.В.Романа, прысвечанага 50-годдзю заснавання інстытута, перадае БелТА.


«На працягу многіх гадоў інстытут уносіць істотны ўклад у развіццё эканомікі нашай краіны дзякуючы навуковым даследаванням, распрацоўкам у галіне парашковай металургіі, канструкцыйных матэрыялаў. Увасобленыя ў канкрэтныя вырабы і матэрыялы вынікі работнікаў інстытута забяспечваюць прамысловасць, транспарт і іншыя галіны краіны прадукцыяй парашковай металургіі. Наперадзе новыя рубяжы і задачы, вырашэнне якіх запатрабуе прымянення назапашаных ведаў і вопыту для атрымання высокіх вынікаў і магчымасцей развіцця беларускай навукі і вытворчасці», — сказаў Пётр Пархомчык.

Віцэ-прэм’ер пажадаў калектыву інстытута невычэрпнай жыццёвай і творчай энергіі, плённай работы і новых адкрыццяў на карысць краіны. «Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем’ям і міру на нашай зямлі», — падкрэсліў ён.

Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі створаны ў 1972 годзе. Сёння гэта вядучы ў Беларусі міжгаліновы навукова-вытворчы цэнтр, які дзейнічае ў ключавых для прамысловага комплексу краіны сферах, звязаных са стварэннем новых матэрыялаў і вырабаў з унікальнымі (зададзенымі) эксплуатацыйнымі ўласцівасцямі метадамі парашковай металургіі, імпульснай (выбухной) апрацоўкі, нанясеннем ахоўных і функцыянальных пакрыццяў, спецыяльнымі метадамі зваркі, рэзкі, паяння і наплаўкі.

Асноўная канцэптуальная задача інстытута — эфектыўнае развіццё прыкладных даследаванняў на базе фундаментальнай навукі з максімальным выхадам у прамысловую вытворчасць. Інстытут супрацоўнічае з буйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі краіны: МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ, «АМКАДОР», БМЗ, ММЗ, «Керамін», «Магілёўтрансмаш» і інш. Міжнароднае супрацоўніцтва інстытута эфектыўна развіваецца ў рамках прамых кантрактаў з краінамі СНД і далёкага замежжа, а таксама навукова-тэхнічных пагадненняў з 19 замежнымі навуковымі цэнтрамі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.