Вы тут

У лінейцы Geely з’явіцца бюджэтны седан


У лінейцы Geely з’явіцца бюджэтны седан. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».


Фота: sputnik.by

Апошнія тры месяцы кампанія «БЕЛДЖЫ» займае 1-е месца ў Беларусі па продажах машын. Пад брэндам Geely выпускаюць аўтамабілі рознай цэнавай катэгорыі і камплектацыі. Кампанія плануе пашырыць мадэльны шэраг і цяпер працуе над стварэннем універсальнага бюджэтнага седана.

«Мы працуем у нішы красовераў, але бачым, што неабходная яшчэ і бюджэтная лінейка, якая дазволіць шэрагу юрыдычных і фізічных асоб выкарыстоўваць аўтатранспартныя сродкі. Таму рыхтуем седан – машыну больш бюджэтнага класа», — распавёў Генадзь Свідзерскі.

Ён таксама паведаміў, што хутка на беларускім і расійскім рынках з’явіцца флагманская мадэль кітайскага брэнда Geely — поўнапамерны красовер KX11. «Ёсць дамоўленасць з кампаніяй Geely: калі будуць з’яўляцца нейкія навінкі, мы будзем паказваць іх на беларускім і расійскім рынках. Tugella — гэта ўжо вядомая мадэль. А ёсць яшчэ поўнапамерны кросовер KX11 (Monjaro) — таксама чаканая мадэль. Думаю, у наступным годзе яна з’явіцца на рынках Расіі і Беларусі», — анансаваў Генадзь Свідзерскі.

Кіраўнік завода таксама прывёў статыстыку адносна продажаў аўто. Калі раней у Беларусі ўсё новыя легкавыя аўтамабілі куплялі па імпарце, то цяпер кожная трэцяя з прададзеных легкавікоў — маркі Geely.

Прычым «БЕЛДЖЫ» займаецца не толькі імпартазамяшчэннем, але і пастаўляе аўтамабілі на экспарт: да канца года ў Расію плануецца паставіць 15 тысяч аўтамабіляў Geely.

«У планах на наступны год — пашырэнне паставак, у першую чаргу ў краіны ЕАЭС. Таксама вядзем перамовы па пастаўках аўтамабіляў з Сербіяй», — Генадзь Свідзерскі.

Калі казаць пра лакалізацыю вытворчасці, то ў 2023 годзе плануецца яшчэ больш аўтакампанентаў вырабляць у Беларусі і ў Саюзнай дзяржаве сумесна з расійскімі партнёрамі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.