Вы тут

Зрабіць палітычнае жыццё больш актыўным і стваральным


У дзяржаве наспела неабходнасць зрабіць палітычнае жыццё больш актыўным і стваральным. Упэўненасць у гэтым выказаў старшыня РГА «Белая Русь», член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Алег Раманаў падчас грамадска-палітычнага марафону «17 граняў адзінства», эстафету якога прыняў Віцебск, паведамілі ў РГА «Белая Русь».


«У дзяржаве наспела неабходнасць зрабіць палітычнае жыццё больш актыўным і стваральным. На гэта накіраваны Закон “Аб палітычных партыях”, змены ў які цяпер праходзяць дапрацоўку і будуць вынесеныя на разгляд дэпутатаў у бліжэйшы час. Яго абнаўленне дазволіць надаць новы імпульс развіццю партыйнага будаўніцтва ў Беларусі, паставіць мэты і вызначыць межы, таму што ў прававой дзяржаве любая актыўнасць, сацыяльны працэс так ці інакш павінен быць упарадкаваны законам», — выказаў меркаванне Алег Раманаў.

Дыялог сабраў у Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна больш за сотню ўдзельнікаў: актыў аб’яднання «Белая Русь», прадстаўнікоў рэгіянальных грамадскіх арганізацый і партый, гісторыкаў і палітолагаў.

У прамой і грунтоўнай размове абмеркаваны тэмы патрыятычных каштоўнасцей беларускага народа, нацыянальнай ідэі беларускай дзяржавы, гістарычнага шляху развіцця, грамадскага запыту на партыйнае будаўніцтва.

На думку ўдзельнікаў грамадскага марафону, такое адкрытае абмеркаванне запытаў грамадства дапаможа беларусам выразна пазначаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі РА «Белая Русь», старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў, што ў патрыятычным выхаванні важней за ўсё — захаваць памяць спадчыны Вялікай Айчыннай вайны. «У вобласці гэтая праца паспяхова праходзіць на сістэмнай аснове і будзе працягнутая. У планах — адрадзіць добрую традыцыю Савецкага Саюза па ўвекавечанні памяці нашых герояў шляхам прысваення іх імёнаў установам адукацыі», — адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў.

Да дыялога далучаўся Аляксандр Дзядзінкін, сакратар Віцебскай абласной арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі. Ён выказаў думку, што ў беларускай нацыянальнай ідэі ўвасабляецца гістарычнае імкненне беларускага народа да самастойнасці, свабоды і незалежнасці, захаванню і развіццю беларускай культуры, беларускай мовы і беларускай дзяржавы, грамадзянскай адказнасці за будучыню краіны.

РГА «Белая Русь» рэалізуе грамадска-палітычны марафон «17 граняў адзінства» напярэдадні самага маладога свята Беларусі — Дня народнага адзінства. Задума марафону: правесці ў 17-ці рэгіёнах краіны дыялогавыя пляцоўкі, асноўная мэта якіх — фарміраванне палітычнай свядомасці і палітычнай культуры грамадзян Беларусі.

Фота – РГА «Белая Русь»

Выбар рэдакцыі

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?