Вы тут

РТБД стане яшчэ бліжэй да сваіх гледачоў. РТБД і педуніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве


Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт падпісалі доўгатэрменовы дагавор аб супрацоўніцтве, які дазволіць тэатру і гледачам стаць яшчэ бліжэйшымі, паведамляецца на сайце тэатра.


Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта БДПУ «Праз мастацтва — да культуры будучых педагогаў». 

Формы супрацоўніцтва падбіраліся з улікам аўдыторыі, на якую яны накіраваны. Гэта і творчыя сустрэчы студэнтаў БДПУ і артыстаў РТБД, і майстар-класы па сцэнічнай мове, акцёрскаму майстэрству, літаратурнай чытцы, а таксама арганізацыя выстаў дыпломных работ студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ ў арт-холе РТБД.

«Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі не першы год супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, пры падпісанні доўгатэрменовай дамовы адносіны стануць яшчэ больш шчыльнымі і ўзаемапрывабнымі. Дзякуючы подобным праектам РТБД становіцца яшчэ бліжэй да мэтавага гледача», — адзначаецца ў паведамленні тэатра.

XXXI тэатральны сезон у РТБД праходзіць пад назвай «Сезон імгненняў», канцэпцыяй якога тэатр жадае падкрэсліць, наколькі важна прысутнічаць у моманце, быць у кантакце з сабой, сваімі эмоцыямі і пачуццямі, заставацца на сувязі з іншымі людзьмі, каб разам ствараць і цаніць імгненні, з якіх складаецца жыццё.

Фота – РТБД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?