Вы тут

На парадку дня - пытанні развіцця рэгіёна


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з актывам Бешанковіцкага раёна і абмеркавала з прадстаўнікамі ўсіх галін, як можна павысіць патэнцыял раёна і зрабіць яго прывабным для жыцця, перадае БелТА.


Фота БелТА

Гарадскі пасёлак Бешанковічы знаходзіцца ўсяго за 50 км ад Віцебска, і гэты населены пункт цалкам мог бы стаць горадам-спадарожнікам абласнога цэнтра. Тут важна стварыць як новыя прадпрыемствы, так і камфортную сацыяльную інфраструктуру, каб людзі заставаліся тут. Патэнцыял у раёна ёсць і ў плане турыстычнага бізнесу, паколькі гэта зямля славіцца прыгожай прыродай і багатымі лясамі.

Адной з ключавых стала тэма сямейных адносін і дэмаграфіі. Наталля Качанава адзначыла, што наша дзяржава падтрымлівае сем’і і стварае ўсе ўмовы для выхавання, адукацыі і падтрымання здароўя падрастаючага пакалення, таму бацькі могуць быць спакойнымі за будучыню дзяцей. І з гэтым пытаннем непасрэдна звязаны магчымасці для працаўладкавання ў раёнах. Паколькі на новых прадпрыемствах, якія стануць адкрывацца ў райцэнтрах і сельскай мясцовасці, будуць працаваць спецыялісты, якія абзавядуцца сем’ямі, абжывуцца на месцах і не захочуць пераязджаць у вялікія гарады.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама расказала аб ролі мясцовых органаў самакіравання, кіраўнікоў кожнага з прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія здольны дапамагчы людзям, якія жывуць з імі побач. «Слухайце людзей, дапамагайце ім, не адварочвайцеся ад іх, паколькі многія пытанні можна вырашыць на месцах без звароту ў вышэйстаячыя органы. Мы ўсе павінны бачыць праблемы там, дзе жывём, і старацца вырашаць іх. Ад кожнага з нас залежыць наша будучыня і будучыня нашых дзяцей», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі паразмаўляла з кіраўнікамі прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і аховы здароўя ў фармаце дыялогу. Прысутныя на сустрэчы расказалі аб тэмах, якія іх цікавяць, і выказалі пажаданні па развіцці роднага раёна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.