Сёння, 14 верасня, у Палацы Рэспублікі старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў ордэны Маці. Яго ўдастоены 54 шматдзетныя жанчыны з сямнаццаці рэгіёнаў Міншчыны. Мерапрыемства прайшло ўрачыста, узнёсла. У зале прысутнічалі і дзеці некаторых гераінь, якія з непадробнай увагай назіралі за цырымоніяй узнагароджання, бо ўпершыню бралі ўдзел у мерапрыемстве такога ўзроўню.
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што пытанні сям’і з’яўляюцца прыярытэтам сацыяльнай палітыкі дзяржавы. У выніку становіцца ўсё больш уладкаваных шматдзетных сем’яў, у тым ліку і на Міншчыне, што патрабуе будаўніцтва большай колькасці жылля, расшырэнні інфраструктуры. У гэтым годзе мяркуецца забяспечыць жыллём больш як дзве тысячы шматдзетных.
Старшыня Мінаблвыканкама адзначыў таксама, што ў цэнтральным рэгіёне не прыпыняецца работа па будаўніцтве аб’ектаў адукацыі — дзіцячых садкоў, школ.
У Мінскай вобласці падтрымка мацярынства — у прыярытэце. Так было і так будзе ў далейшым, запэўніў Аляксандр Турчын.
Старшыня Мінаблвыканкама павіншаваў прысутных з Днём народнага адзінства, якое святкуецца 17 верасня, а шматдзетных маці з высокай дзяржаўнай узнагародай.
Пасля ўрачыстага прыёму маці са сваімі дзеткамі наведалі Мінскі планетарый.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Фота БелТА
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.