Вы тут

Качанава правяла нараду па ўдасканаленні ўступнай кампаніі ў ВНУ


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла нараду па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі, перадае БелТА.


Да абмеркавання былі запрошаны педагогі гарадскіх і сельскіх школ з розных рэгіёнаў краіны, сенатары, а таксама міністр адукацыі Андрэй Іванец.

У прыватнасці, тэмай сустрэчы з экспертамі стала ўступная кампанія 2023 года. 23 жніўня на нарадзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да канца года канчаткова вызначыцца з правіламі яе правядзення. Уступная кампанія 2023 года ў цэлым пройдзе па новай схеме. У канцы навучальнага года вучні 11-х класаў будуць здаваць сумешчаныя з ЦТ экзамены, а таксама дадатковае ЦТ для паступлення ў ВНУ ў залежнасці ад выбранай спецыяльнасці. Але пакуль гэта толькі абмеркаванні, канчатковае рашэнне трэба прадставіць кіраўніку дзяржавы да канца года.

«Прэзідэнт уважліва адносіцца да пытанняў адукацыі, — сказала Наталля Качанава. — Кіраўнік дзяржавы гаворыць правамерна: мы часам добрых юнакоў і дзяўчат не бачым за тэстамі. Тэсты добрыя тым, што выключаюць карупцыйны складнік. Таму адыходзіць зусім ад тэстаў няправільна. Тэсты павінны застацца. Але як нам убачыць дзіця пры паступленні ў ВНУ?»

Тэма маючай адбыцца ўступнай кампаніі выклікала грамадскі рэзананс у бацькоў і педагогаў. «Былі дыялогавыя пляцоўкі, індывідуальныя сустрэчы з педагогамі, дырэктарамі школ, іх намеснікамі — усе выказвалі сваё меркаванне, — расказала сенатар Марына Ільіна. — Шмат абмеркаванняў ідзе наконт характарыстык. Калі будзе нейкая ўніверсальная форма характарыстыкі, якую кожная ўстанова адукацыі дакладна запоўніць і будзе разумець сваю адказнасць — тады гэта характарыстыка зможа спрацаваць на дзяржаўную карысць. Мы ўбачым актыўных дзяцей, якія прымаюць удзел ва ўсіх мерапрыемствах. На мой погляд, гэта таксама можа быць адным з састаўных кампанентаў усёй прыёмнай кампаніі».

Характарыстыка - рэкамендацыя ад настаўнікаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы патрэбна, упэўнена Наталля Качанава. «І крытэрыі павінны быць, бо не толькі вучоба характарызуе дзіця. Але калі ты даў характарыстыку, то нясеш за гэта адказнасць», — падкрэсліла спікер.

«Мы цяпер, сапраўды, глыбока прапрацоўваем гэту тэму. Яна мае сур’ёзны грамадскі рэзананс, — дапоўніў сенатар Алег Дзячэнка. — Нашы рэспандэнты гавораць аб тым, што трэба пераходзіць да трох цэнтралізаваных экзаменаў. Замена выпускнога экзамену і ЦТ адзіным экзаменам дазволіць пазбегнуць выпуснікам стрэсаў».

Старшыня Савета Рэспублікі дадала, што трэба прааналізаваць сельскія школы, каб ва ўсіх дзяцей былі аднолькавыя ўмовы для паступлення ў ВНУ. Наталля Качанава дала даручэнні прааналізаваць, ці мелі месца ў мінулым годзе выпадкі, калі моцнае дзіця не паступіла ў ВНУ і чаму гэта адбылося.

Акрамя таго, спікер упэўнена, у педагагічную прафесію павінны прыходізць людзі па патрабаванні сэрца. «У школах і дзіцячым садзе павінны працаваць людзі, якія любяць дзяцей», — падкрэсліла яна.

Толькі педагог-патрыёт можа выхаваць у дзяцей любоў да Радзімы. «Вы выхоўваеце дзяцей і дзіця ўсё бачыць», — удакладніла Наталля Качанава.

Савет Рэспублікі прадоўжыць прапрацоўку гэтага пытання і накіруе свае прапановы ў Міністэрства адукацыі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».