Вы тут

Надвор'е: Цыклоны прынясуць сур'ёзныя дажджы, а з панядзелка пахаладае


Усе мы чакаем у верасні бабінага лета, але ў гэтыя выхадныя да нас занясе непагадзь з Балтыйскага мора і іншыя цыклоны, якія канчаткова сапсуюць надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота:pixabay.com

Сіноптыкі адзначаюць, што тэмпературны фон паступова набліжаецца да тых значэнняў, якія характэрны для другой дэкады верасня. А 16 верасня максімальная тэмпература паветра складзе ад 13 да 19 градусаў цяпла. Пад уплывам атмасферных франтоў і няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора, пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У суботу ўмовы надвор'я прадоўжаць фарміраваць умерана цёплыя паветраныя масы, што паступаюць з Балтыкі. Пры гэтым істотных ападкаў па краіне не чакаецца, толькі раніцай і днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 4—9 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 13—19 градусаў.

У нядзелю ўначы надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Пры развіцці воблачнасці месцамі па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. А вось раніцай і днём у нядзелю пра сябе заявіць цыклон з цэнтрам над Чарнігаўскай вобласцю, які сапсуе надвор'е канчаткова. Дажджы распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны. Удзень месцамі па паўднёвым усходзе дажджы дасягнуць крытэрыяў моцных і месцамі будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4—10 градусаў. Дзённыя максімумы апынуцца ў межах 11—17 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак яшчэ будзе захоўвацца ўплыў цыклону, які ідзе праз Смаленскую вобласць на Ленінградскую. На большай частцы тэрыторыі краіны будуць адзначацца дажджы, часам моцныя. У асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў. Удзень не перавысіць 8—14 цяпла. У далейшым на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне няўстойлівых і прахалодных паветраных мас з паўночнага захаду Еўропы. Тэмпературны фон па краіне панізіцца і будзе ў асноўным на 1—3 градусы ніжэй за кліматычную норму, пры гэтым без дажджоў не абыдзецца.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад плюс 4 градусаў да 10 цяпла. Днём будзе плюс 9—15.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.