Вы тут

Сельгаскірмашы ў сталіцы стартуюць у выхадныя


Як паведамілі ў Мінсельгасхарчы, на кірмашах будзе літаральна ўсё: бульба, капуста, буракі, морква, цыбуля, яблыкі, грушы, кавуны, гарбуз, шынкі, рэдзька, баклажаны, таматы, агуркі, часнок, журавіны, грыбы, арэхі, мёд і прадукцыя пчалярства, саджанцы, пасадачны матэрыял і многае іншае.


У іх прымуць удзел сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, гандлёвыя прадпрыемствы, таваравытворцы, рыбгасы, а таксама асноўныя аптова-рознічныя прадпрыемствы, якія забяспечваюць прадукцыяй сталіцу.

У продажы будзе прадстаўлены шырокі выбар мясных паўфабрыкатаў, каўбасных вырабаў і вэнджаніны, малочнай прадукцыі.

У рамках кірмашоў прадукцыю айчыннай вытворчасці будуць рэалізоўваць прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі сістэмы Белкаапсаюза. Рыбаводныя гаспадаркі аб'яднання «Белвадгас» прадставяць разнастайны асартымент рыбы сажалкавай і азёрна-рачной, а таксама прадукцыю яе перапрацоўкі. Нехарчовую групу тавараў прадставіць грамадскае аб'яднанне» Беларускі саюз прадпрымальнікаў». На кірмашах можна будзе набыць рамесныя вырабы ручной работы.

Цэнтральны сельскагаспадарчы кірмаш будзе праходзіць на паркоўцы каля вялікай арэны дзяржаўнай культурна-спартыўнай установы «Чыжоўка-Арэна» па вуліцы Ташкенцкай, 19 (з 9.00 да 17.00). Тут для пакупнікоў будзе арганізавана зона фудкорту, а для маленькіх наведвальнікаў — зона забавак.

У кожным раёне будуць свае кірмашы, напрыклад, у Заводскім — вуліца Несцерава, 49 (стаянка каля ГЦ Sіmax);

  • Ленінскі раён — праспект Ракасоўскага, 114;
  • Маскоўскі раён — кірмаш на праспекце Любімава, 17 будзе праводзіцца 17 і 18 верасня, 1, 2, 15 і 16 кастрычніка, 5 і 6 лістапада. На вуліцы Ясеніна, 9 гандаль разгорнецца 24 і 25 верасня, 8, 9, 22 і 23 кастрычніка, 12 і 13 лістапада;
  • Кастрычніцкі раён — вуліца Чкалава, 7, вуліца Асаналіева, 44, вуліца Барамзіной, 10а, у жылым раёне Сокал. Там купіць сельскагаспадарчую прадукцыю можна будзе 17 і 24 верасня, у любую з субот у кастрычніку і лістападзе, а таксама 3 снежня;
  • Савецкі раён — парк Дружбы народаў;
  • Партызанскі раён — бульвар Трактарабудаўнікоў 17 і 18 верасня, 8, 9, 22, 23 верасня, 5, 6, 19, 20 лістапада, 3 і 4 снежня; вуліца Філімонава, 13/1 24 і 25 верасня, 15 і 16 кастрычніка, 26 і 27 лістапада; вуліца Антонаўская, 30 — 1 і 2, 29 і 30 кастрычніка; вуліца Карвата, 4 — 15 і 16 кастрычніка, 12 і 13 лістапада; вуліца Пуліхава, 15 — 24 і 25 верасня, 29 і 30 кастрычніка, 26 і 27 лістапада; вуліца Солтыса (стаянка паміж дамамі № 46 — № 60) — 1 і 2 кастрычніка, 12 і 13 лістапада);
  • Першамайскі раён — вуліца Русіянава. На вуліцы Гінтаўта, 12 пляцоўка будзе працаваць толькі 22, 23, 29 і 30 кастрычніка;
  • Фрунзенскі раён — вуліца Прытыцкага, 27 (пляцоўка ля Мінскага лядовага палаца спорту) — кожныя выхадныя;
  • Цэнтральны раён — вуліца Кахоўская, 31 — толькі па суботах.

Акрамя таго, у адміністрацыях раёнаў Мінска штодня з 15 верасня да 15 лістапада для ажыццяўлення гандлю арганізацыямі Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, арганізацыямі — вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі, сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і фізічнымі асобамі бульбай і плодаагародніннай прадукцыяй айчыннай вытворчасці выдзелены месцы паблізу жылых мікрараёнаў, шматкватэрных жылых дамоў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».