Вы тут

Беларускае радыё правядзе эфірную акцыю «Дзень народнага адзінства»


Заўтра 17 верасня эфір радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі напоўніцца спецыяльнымі выпускамі перадач, прамымі ўключэннямі і трансляцыямі са святочных мерапрыемстваў як у сталіцы, так і ў рэгіёнах краіны.


Фота: pixabay.com

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё раскрые гістарычныя аспекты свята ў спецыяльным публіцыстычным праекце «Мы — Беларусь!». А праграма «Актуальны мікрафон» збярэ экспертаў на дыскусію аб адзінстве нацыі. Розныя погляды на асновы нашай дзяржавы з улікам вопыту пакаленняў і гістарычных традыцый будуць прадстаўлены таксама і на YouTube-канале. Акрамя гэтага журналісты інфармацыйнай службы ў выпусках навін падвядуць вынікі рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная», тэматычных мерапрыемстваў грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Патрыёты Беларусі», Беларускага саюза жанчын і БРСМ. На працягу дня таксама ў эфіры будуць гучаць прамыя ўключэнні і рэпартажы са сталіцы і з рэгіёнаў.

А вось пра стаўленне сучаснай моладзі да гісторыі сваёй краіны разважаць будуць у «Сямейнай праграме», дзе ўдзел прымуць і школьнікі. Інтэрактыўныя праекты прадставяць увазе аўдыторыі апытанні аб значэнні свята і пра тое, што буларусы ўкладаюць у паняцце адзінства. 

Канал «Культура» ў святочны дзень упрыгожыць свой эфір тэматычнымі выпускамі праграмы «Прачулым радком», дзе прагучаць радкі народнага паэта Максіма Танка, паэтаў Піліпа Пестрака, Міхася Машары, Валянціна Таўлая — заходнебеларускіх літаратараў, якія ў сваёй творчасці і грамадскай дзейнасці віталі вызваленчы паход Чырвонай арміі і аб’яднанне беларускіх земляў. 

У музычных перадачах прагучаць запісы твораў беларускіх кампазітараў у выкананні хора пад кіраўніцтвам выбітнага дзеяча беларускай культуры, дырыжора, этнографа, народнага артыста Беларусі і СССР Рыгора Шырмы. 

Слухачы радыёстанцыі «Сталіца» змогуць у рамках праекта «Жыў-быў горад» здзейсніць вандроўку ў Глыбокае і пазнаёміцца з адметнымі старонкамі гэтага населенага пункта. А вось у эфіры радыёстанцыі «Радыус-FM» з выпускаў навін у рэальным часе зможаце даведацца, дзе і як адзначаецца Дзень народнага адзінства. Таксама напрацягу дня будзе выходзіць тэматычная рубрыка, дзе слухачам раскажуць пра герояў, факты і падзеі ў гісторыі аб’яднання беларускага народа. 

Міжнароднае радыё «Беларусь» будзе ў сваю чаргу распавядаць замежнай аўдыторыі на дзевяці мовах аб значэнні свята. Удзельнікамі перадач «Праз прызму падзей», «Беларусь між народамі», «Грамадзянскае грамадства», «Беларусь ад А да Я», «Разам», «Беларусь сёння» стануць палітолагі, гісторыкі, прадстаўнікі грамаадскіх арганізацый. 

Падтрымаюць акцыю «Дзень народнага адзінства» і ў эфіры рэгіянальных радыёстанцый Белтэлерадыёкампаніі — «Радыё Брэст», «Горад FM», «Радыё Гомель», «Радыё Віцебск», «Гомель +», «Радыё Гродна», «Радыё Магілёў».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».