Вы тут

Унікальнае сховішча ведаў


Гэтымі днямі прадстаўнікі культурнай супольнасці нашай краіны адзначаюць яшчэ адну значную дату: 100-годдзе скарбніцы ведаў, светача беларускай культуры — Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


З гэтай нагоды 13 верасня ў кніжніцы ў галерэі «Атрыум» адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра». Паводле арганізатараў, аснову экспазіцыі склалі архіўныя — як мастацкія, так і дакументальныя — фатаграфіі, якія дазваляюць убачыць мінулае, сучаснасць і будучыню асветніцкай установы «праз прызму творчага ўяўлення іх аўтараў». Адзін з найбольш ранніх здымкаў, прадстаўленых на выстаўцы, ілюструе перыяд, калі бібліятэка месцілася ў Юбілейным доме на тэрыторыі архіерэйскага падвор’я ў Мінску.

Будынак 1913 года захаваўся і дагэтуль, ён стаіць побач з Цэнтральным Домам афіцэраў з боку праспекта Незалежнасці. Фота першых супрацоўнікаў бібліятэкі разам з легендарным дырэктарам Іосіфам Бенцыянавічам Сіманоўскім зроблена ў 1926 годзе ў дворыку кніжніцы. Цікава прасачыць, як з цягам часу змяняліся архітэктурныя выявы бібліятэкі. Адно ж заставалася нязменным: умяшчальня ведаў — заўсёды знакавы будынак.

Наведаўшы выставачны праект «Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра», прымеркаваны да 100-годдзя галоўнай беларускай кніжніцы, гледачы змогуць даведацца і адчуць, чаму Нацыянальная бібліятэка сёння — гэта «найбуйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны, унікальнае сховішча нацыянальных дакументаў, установа, якая імкліва відазмяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу».

Вядома, гэткага поспеху дасягнуць было б немагчыма, калі б не верныя супрацоўнікі, чые шэрагі на працягу стагоддзя толькі пашыраліся. На здымках, якія па большай частцы дэманструюцца ўпершыню, яны, адданыя сваёй справе, таксама заўсёды побач.

Каміла НАВІНКІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».