Вы тут

Каравай-велікан спяклі на «Віцебскхлебпраме» да абласных дажынак


Заўтра горад Глыбокае гасцінна расчыніць дзверы для ўдзельнікаў абласнога фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022». Сёлета паўночны рэгіён першы раз у гэтым стагоддзі перасягнуў мільённы намалот, якім будзе галоўны сімвал свята хлебаробаў — каравай?


Фота - «Віцьбічы»

Сапраўдны кулінарны шэдэўр з мукі новага ўраджаю спяклі майстры цэха #2 ААТ «Віцебскхлебпрам» фармоўшчык чацвёртага разраду Наталля Сычова і вядучы інжынер-тэхнолаг прадпрыемства Анастасія Удавенка. 

Вышыня пяціяруснага каравая дасягае амаль 180 сантыметраў, а знешняе ўбранне кожнага з ярусаў заварожвае мноствам элементаў, якія, дарэчы, усе ядомыя. Дыяметр ніжняга яруса — метр, на ім размясціліся элементы нацыянальнага беларускага арнаменту, другі вянчае надпіс «Дажынкі-2022» і кветкі. На трэцім майстры хлебных спраў размясцілі карту Віцебскай вобласці з гербамі і межамі раёнаў — гэта ювелірная работа зроблена з мастыкі, на чацвёртым — герб паўночнага рэгіёна, а пяты ярус вянчаюць чорна-белыя сімвалы Беларусі — пара буслоў, якія сваімі крыламі пяшчотна абдымаюць сімвал нялёгкай працы віцебскіх хлебаробаў. 

Агульная вага пшанічнага вырабу складае 140 кілаграмаў! Вось гэта ўзровень! Толькі дзеля памятнага фота з караваем-веліканам неабходна заўтра наведаць вішнёвую сталіцу.

Гарачыя дні напярэдадні свята працаўнікоў вёскі і ў Глыбоцкага хлебазавода, які сёлета прымае гасцей. Да абласнога свята апошняга снапа майстры вырабілі звыш 40 караваеў для ўстаноў і арганізацый. Усе яны — розныя, ні адзін не падобны да другога. Адметныя кветачкі, пялёсткі, арнаменты — для кожнай з устаноў раёна. Вага іх стартуе з двух кілаграмаў, а на колькі заважыць самы вялікі — яшчэ невядома, бо да заўтрашняга дня пекары вырабляць яшчэ пяць двух’ярусных і адзін трох’ярусны караваі. 

Канешне, глыбоцкія караваі майстры ўпрыгожваюць вішнёвым аздабленнем — сакавітыя сімвалы горада з салёнага цеста адразу радуюць вока. Заўтра гасцям і ўдзельнікам кірмашу будуць прапанаваны і пірагі з гэтымі ягадамі. Шлях хлебнага сімвала ўраджаю ад мукі да гатовага вырабу займае прыкладна дзве гадзіны, над аздабленнем карпатліва працуюць усе пекары завода. 

На свяце Глыбоцкі хлебазавод прадставіць трох’ярусны каравай, якім ён будзе — пакуль што сакрэт, але штогод майстры прыдумваюць новую «разыначку».

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».