Вы тут

Установы культуры далучыліся да Дня народнага адзінства


У Доме прэсы адбылася сустрэча работнікаў культуры, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Удзельнікамі прэс-канферэнцыі сталі прадстаўнікі сталічнага рэгіёна і абласцей краіны. Спікеры распавялі аб галоўных мерапрыемствах і праектах, якія адбудуцца падчас свята, а таксама абмеркавалі шляхі яднання грамадства праз культуру.


Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна АДАМОВІЧ расказала, што мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, праходзяць ужо з пачатку верасня.

— Тыдзень стартаваў з культурных акцый. Так, 13 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося ўшанаванне работнікаў культуры за правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, якія ў тым ліку садзейнічаюць кансалідацыі беларускага грамадства, — адзначыла Іна Адамовіч.

У Палацы Незалежнасці 14 верасня пачаў працаваць жывапісна-музычны праект «Да Беларусі — з любоўю і пяшчотай». У экспазіцыю ўвайшлі работы трох жывапісцаў розных пакаленняў: Мікалая Ісаёнка, Ганны Садоўскай і Ганны Конанавай. Гасцям музычныя выступленні прадставілі таленавітыя маладыя музыкі і акцёры з Мінска і рэгіёнаў Беларусі — хлопцам і дзяўчатам далі ўнікальную магчымасць выступіць у Палацы Незалежнасці. Падчас канцэртнай часткі праграмы прагучала беларуская і сусветная класіка.

Галоўным мерапрыемствам, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, стане правядзенне патрыятычнага форуму на найбуйнешай пляцоўцы сталіцы «Мінск-Арэна», паведаміла Іна Адамовіч.

— Удзел у форуме прыме каля дзевяці тысяч чалавек са сталіцы і ўсіх абласцей. Асноўнай ідэяй свята стане паказ адзінства народа праз прызму розных перыядаў і падзей айчыннай гісторыі. Канцэртная праграма будзе ўяўляць сабой касцюміраванае гістарычнае шоу, заснаванае на пастановачных эпізодах з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Сюжэт — па храналагічным прынцыпе гісторыі і развіцця Беларусі: у канцэрце прымуць удзел вядучыя артысты і выканаўцы краіны, а таксама маладыя таленты і прадстаўнікі рэгіёнаў.

Працягваючы размову аб кансалідацыі праз творчасць і культуру, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў адзначыў, што супрацоўнікамі ўстановы і творчай інтэлігенцыяй у межах Дня народнага адзінства быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў:

— У мінулую суботу ў музеі адкрылася выстава, прысвечаная Марку Шагалу. Акрамя канцэртнай праграмы на базе музея, 17 верасня адкрыецца выстаўка работ навучэнцаў школы-гімназіі імя Масленікава, якая прысвечана вялікай гістарычнай падзеі — Дню народнага адзінства. Праз мастацтва і нашы праекты мы хацелі б паказаць талент нашых дзеячаў і тую гістарычную праўду, якая была і ёсць.

У сваю чаргу дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр ХРАМОЙ распавёў, што на базе ўстановы плануецца правядзенне круглага стала, падчас якога ўзнагароды атрымаюць удзельнікі творчых конкурсаў.

— Да Дня народнага адзінства наш музей падрыхтаваў лекцыйны матэрыял і дыялогавую пляцоўку. Разам з абласнымі і рэспубліканскімі музеямі 14 верасня мы правялі семінар, падчас якога падсумавалі леташні досвед працы па святкаванні Дня народнага адзінства. Акрамя таго, сумесна з аддзелам ідэалогіі Ленінскага раёна нашы навуковыя супрацоўнікі на працягу верасня наведваюць працоўныя калектывы з лекцыямі. Каб максімальна поўна расказаць пра свята, мы таксама запрашаем іх да сябе ў музей.

Вялікі тэатр Беларусі таксама падрыхтаваў святочную праграму да Дня народнага адзінства. Знамянальнай даце тэатр прысвяціў спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» 17 верасня. Аб гэтым расказала народная артыстка Беларусі, загадчыца трупы оперы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Анастасія МАСКВІНА:

— Праз мастацтва мы знаёмім моладзь з класікай не толькі літаратурнай, але і музычнай. А таксама аб'ядноўваем усе пакаленні беларусаў.

Арына КАРПОВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.