Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём на­род­на­га адзін­ства


Да­ра­гія су­ай­чын­ні­кі!

Він­шую вас з Днём на­род­на­га адзін­ства.

На сва­ім ты­ся­ча­га­до­вым шля­ху да са­ма­вы­зна­чэн­ня бе­ла­рус­кі на­род да­стой­на пе­ра­адо­леў шмат­ра­зо­выя спро­бы па­зба­віць яго гіс­та­рыч­най перс­пек­ты­вы, куль­тур­най і ду­хоў­най са­ма­быт­нас­ці.

Да­та 17 ве­рас­ня 1939 го­да — сім­вал гіс­та­рыч­на­га афарм­лен­ня бе­ла­рус­кай на­цыі і шчы­ра­га імк­нен­ня бе­ла­ру­саў, па­дзе­ле­ных па­ня­во­лі, жыць ад­ной сям'­ёй ва ўлас­ным до­ме.

На­быў­шы цэ­лас­нае і не­паў­тор­нае аб­ліч­ча ўтуль­най і гас­цін­най кра­і­ны ў цэнт­ры Еў­ро­пы, уз'­яд­на­ная Бе­ла­русь ста­ла мес­цам сі­лы для міль­ё­наў гра­ма­дзян, якія з го­на­рам вы­ста­я­лі ў скла­да­ных пе­ры­пе­ты­ях ХХ ста­год­дзя і сён­ня ста­яць на вар­це су­ве­рэ­ні­тэ­ту і не­за­леж­нас­ці род­най зям­лі.

Дзень на­род­на­га адзін­ства — па­дзя­ка су­час­ні­каў па­пя­рэд­нім па­ка­лен­ням, якія аба­ра­ні­лі пра­ва са­мім вы­зна­чаць свой лёс. Ён уся­ляе го­нар за кра­і­ну і дае ўсве­дам­лен­не та­го, што бе­ла­ру­сы — адзі­ны на­род. У гэ­тым за­клю­ча­юц­ца асно­вы ста­біль­нас­ці і даб­ра­бы­ту су­час­най бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Аб'­яд­на­ныя ма­рай аб па­спя­хо­вай і квіт­не­ю­чай Бе­ла­ру­сі, зда­бы­ва­ю­чы ўро­кі з на­шай гіс­то­рыі, мы ў мі­ры і зго­дзе ства­раль­най пра­цай бу­ду­ем агуль­ную бу­ду­чы­ню.

Ума­цоў­ва­ю­чы бе­ла­рус­кую дзяр­жаў­насць, ра­зам пра­цяг­ва­ем свой шлях да но­вых вяр­шы­няў і яр­кіх пе­ра­мог, які­мі бу­дуць га­на­рыц­ца на­шы на­шчад­кі.

Жа­даю ўсім моц­на­га зда­роўя, шчас­ця і даб­ра­бы­ту.

Прэ­зі­дэнт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?