Вы тут

Прэм’ера «Гарачага сэрца» ў Купалаўскім


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Гарачае сэрца». Рэжысёр пастаноўкі Валянціна Еранькова прадставіла гледачам сваю інтэрпрэтацыю п’есы Аляксандра Астроўскага. 


Стваральнікі пастаноўкі выкарысталі цікавы прыём: яны асучаснілі народныя песні. Так, падчас спектаклю можна пачуць «Чорнага ворана» і «Гусі-гусі» у поп-абработцы, кампазітарскай работай займаўся Аляксей Еранькоў. Нягледзячы на тое, што падзеі адбываюцца прыкладна ў 1830-х гадах, пластычныя танцавальныя рухі герояў адсылаюць гледача не да старонак гісторыі Расійскай імперыі, а хутчэй да сучаснай танцавальнай студыі. У нейкі момант на сцэне можна ўбачыць нават імправізаваную барацьбу за мікрафон: кожны хоча праспяваць сваю частку песні як мага яскрава. Праз зразумелыя паралелі з сучаснасцю, алюзіі на шоў-бізнэс, поп-індустрыю, больш відавочным малюецца сусвет п’есы: бессэнсоўная канкурэнцыя, пагоня за матэрыяльным дастаткам, уніфікацыя грамадства. 

Але свет — гэта не толькі змрочныя колеры. Так і галоўная гераіня Параша спрабуе змяніць сітуацыю. І адразу робіць правільны крок: пачынае трансфармацыю з сябе, а толькі потым звяртаецца да іншых персанажаў, каб дапамагчы ім адшукаць сапраўдны шлях. 

Нельга не адзначыць і глядацкую рэакцыю: наведвальнікі жыва адгукаюцца на жарты герояў. Змяняюцца эпохі, а людскія недахопы застаюцца такімі ж: жаданне ўрваць як мага больш грошай, выкарыстаць адзін аднаго ва ўласных мэтах. Будуючы на заганах чалавецтва камічныя сітуацыі, стваральнікі спектаклю атрымліваюць чаканы зварот: гледачы ўсё разумеюць. Прапануем вам акунуцца глыбей у атмасферу «Гарачага сэрца» у фотарэпартажы Лізаветы Голад. 

Арына КАРПОВІЧ 

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.