Вы тут

ФПБ запускае ўнікальны творчы праект «Спадчына Беларусі»


Унікальны творчы праект «Спадчына Беларусі» запускае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.


Фота pixabay.com

Пра падрабязнасці творчага праекта, які дазволіць па-новаму зірнуць на краіну з дапамогай старадаўняга мастацтва рукадзелля, распавяла старшыня прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава, паведамляецца на сайце ФПБ.

Кожны рэгіён будзе вышываць у якой-небудзь тэхніцы сваю частку Беларусі. Пано з шэсці абласцей Сінявокай у канчатковым выніку злучацца ў адзіную кампазіцыю памерам 3 на 4 метры. Папярэдне, праект прадугледжваецца завяршыць да Дня Незалежнасці — 3 ліпеня 2023 года.

Архітэктурныя славутасці, культурныя каштоўнасці ці аб’екты прамысловасці: кожны рэгіён самастойна вызначыць тэму для пано.

Праект абвешчаны Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, сваю дапамогу дадуць Міністэрства культуры і абласныя метадычныя цэнтры. 

«Ствараць часткі пано ў кожнай вобласці будуць лепшыя народныя ўмельцы. На месцах у кожнай вобласці пройдуць свае міні-конкурсы. Мы ў гэтую частку праекта не ўмешваемся. Унікальнасць заключаецца ў тым, што сама вобласць вызначыць, хто менавіта варты яе прадстаўляць. Цалкам можа быць, што гэта будзе калектыўная праца. Да прыкладу, некалькі ўмельцаў аб’яднаюць намаганні для вырашэння пастаўленых задач», — распавяла Таццяна Філімонава.

Па задумцы арганізатараў, выніковае пано можа заняць ганаровае месца ў сценах Палаца культуры прафсаюзаў або Палаца Незалежнасці. Дзе менавіта будзе яно прадстаўлена, пакуль не вызначыліся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?