Вы тут

Галоўчанка 20-22 верасня наведае з рабочым візітам Уфу і Казань


Супрацоўніцтва з Расіяй сёння мае для Беларусі асаблівае значэнне ў плане нарошчвання і пераарыентацыі экспарту. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.


Урадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам 20-22 верасня наведае Уфу і Казань. Як адзначылі ў прэс-службе ўрада, праграма візіту насычана бізнес-сустрэчамі і прадметным дыялогам на прадпрыемствах.

«Супрацоўніцтва з Расіяй мае для нас асаблівае значэнне галоўным чынам з пункту гледжання нарошчвання беларускага экспарту і яго пераарыентацыі на рынак РФ. Мы планава працуем з расійскімі рэгіёнамі. У канцы мінулага года Беларусь наведваў кіраўнік Башкортастана. Беларуская дэлегацыя наведвала Татарстан. Нам неабходна гэту дынаміку падтрымліваць, рэгулярна кантраляваць выкананне дасягнутых дамоўленасцей і шукаць новыя нішы для супрацоўніцтва», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Мэта зразумелая — гэта канкрэтныя новыя дамоўленасці па павелічэнні як паставак беларускіх тавараў у гэтыя рэгіёны, так і паставак з Башкортастана і Татарстана таго, што неабходна для забеспячэння ўстойлівай работы нашай прамысловасці», — дадаў прэм’ер-міністр і падкрэсліў максімальную практычную накіраванасць усіх сустрэч і перагавораў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.