Вы тут

«Жывы» урок беларускай мовы правёў магілёўскі пісьменнік Алесь Казека


Сёлета ўпершыню ў школьную праграму ўключаны верш «Я — маленькая кропля з крыніцаў святых...» магілёўскага пісьменніка Алеся Казекі. Верш змешчаны ў падручніку па беларускай літаратуры для вучняў 6 класа ў першым яго раздзеле «Родная зямля. Мой род. Народ».


Я — маленькая кропля з крыніцаў святых,
Што ваду жыватворчую маюць,
І зярнятка з мільёнаў зярняткаў жывых,
Што багацце Радзімы складаюць.
І, напэўна, я тут не зраблю адкрыцця,
Я — звяно неўміручага роду,
Што на ніве бясконцага поля жыцця
Беларускім завецца народам…

Алесь Казека — старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Паэзіяй захапляўся з юнацтва, але толькі ў пачатку 21 стагоддзя яна ўвайшла ў яго лёс так, што стала адным з галоўных заняткаў жыцця. Вялікую ўвагу ў сваёй творчасці Алесь Мікалаевіч надае ўслаўленню роднай зямлі і беларускай прыроды, адлюстраванню жыцця сучаснай вёскі.

Днямі Алесь Казека прыйшоў на ўрок да вучняў 6 класа ў СШ № 19 Магілева, расказаў пра сваю творчасць і адказаў на пытанні школьнікаў. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай, эмацыянальнай і памятнай.

Хлопчыкі і дзяўчынкі былі настолькі ўражаны, што нават не звярталі ўвагі на тое, што ўрок быў даўно скончаны і ім можна было б ісці дахаты. Яны наперабой задавалі свае пытанні пісьменніку, слухалі вершы паэта і абяцалі, што будуць старанна вывучаць родную мову і больш чытаць твораў беларускіх аўтараў.

— На мінулым уроку мы праходзілі твор Алеся Казекі, а зараз ён прыйшоў да нас на сустрэчу. Калі пісьменнік прыходзіць на ўрок, то ён атрымліваецца «жывым» нестандартным, які вельмі ўражвае, — пераканана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наталля Зяткіна. 

Таццяна ПАДЛІПСКАЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».