Вы тут

Андрэйчанка: законапраект аб грамадзянстве паступіў ужо ў Палату прадстаўнікоў, чакаецца праект закона аб амністыі


Сёння прайшло пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў. На ім спікер Уладзімір Андрэйчанка расказаў аб парадку дня будучай сесіі, у прыватнасці, законапраектах, якія разгледзяць дэпутаты, і звярнуў увагу на міжнароднае супрацоўніцтва. 


Заўтра адкрываецца чарговая, 9-я сесія парламенту. Яе перыяд будзе цягнуцца амаль год, што дазволіць больш сістэмна і аператыўна прымаць важныя для краіны і людзей законапраекты, адзначыў кіраўнік ніжняй палаты. Цяпер у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца каля 40 законапраектаў, 20 з іх ужо ўключаны ў графік работы, яны амаль падрыхтаваны для разгляду дэпутацкім корпусам. 

Найпер сесія мусіць унесці важкі ўклад у забеспячэнне канстытуцыйных пераўтварэнняў: 

— Ключавыя законы гэтага блока, якія рэгулююць работу органаў улады, развіццё партыйнай сістэмы нам неабходна прыняць да канца бягучага года. Па асобным з іх у кіраўніка дзяржавы адбыліся нарады, па шэрагу іншых пройдуць у самы бліжэйшы час, і неабходна, каб дэпутаты былі максімальна ўключаны ў працэс дашліфоўкі гэтых дакументаў, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Самую пільную ўвагу спікер прызваў надаць прыняццю вывераных заканадаўчых рашэнняў, накіраваных на забеспячэнне рытмічнай і эфектыўнай работы эканомікі.

— Хачу канстатаваць, што па некаторых запатрабаваных законапраектах, што знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, дапрацоўка зацягнулася. У прыватнасці, гэта праект Кодэкса аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, «Закон аб рэнуляванні неплацежаздольнасці» «Закон аб ліцэнзіраванні». Я разумею, што гэтыя заколнапраекты вельмі няпростыя, шмат паступае заўваг, і яны часам дыяметральна супрацьлеглыя, але пастаянным камісіям варта падумаць, як аптымізаваць гэты працэс, каб у сціснутыя тэрміны выпрацаваць узгодненую пазіцыю ўсіх зацікаўленых органаў. Неабходна ставіць кропку і прымаць рашэнне па гэтых пытаннях на гэтай сесіі,— заклікаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У рэчышчы ўстановак кіраўніка дзяржавы па супрацьдзеянні санкцыйнаму ціску і падтрымцы беларускіх суб’ектаў гаспадарання будзе весціся работа над законапраектамі па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, садзейнічання і стымулявання рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, аб лізінгавай дзейнасці, аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця. Іх унясенне чакаецца ў бліжэйшыя месяцы. 

Сярод важных накірункаў работы парламентарыяў — рэалізацыя плана па пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж дзяржаўнымі органамі. У шэраг галіновых законаў ужо ўнесены неабходныя змяненні, па астатніх карэкціроўка мусіць быць завершана ў бліжэйны перыяд. 

— Змяшчэнне акцэнтаў аб прыняцці многіх рашэнняў рэспубліканскага ўзроўню на мясцовы — гэта патрабаванне часу. І ў гэтым кантэксце дэпутатам варта дэтальна прааналізаваць унесены літаральна на днях законапраект па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання. Наколькі ён забяспечыць узмацненне ролі мясцовых саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў рэгіянальнага значэння? Што зрабіць, каб грамадзянскія ініцыятывы надалі імпульс больш шырокаму ўдзелу насельнітцва ў кіраванні справамі дзяржавы? Ці прадугледжаны эфектыўныя формы і метады грамадскага кантролю за выкананнем канструктыўных стваральных ініцыятыў грамадзян? — заклікаў Уладзімір Андрэйчанка.

Ён праінфармаваў, што ў Палату прадстаўнікоў паступіў законапраект «Аб грамадзянстве», чакаецца праект закона «Аб амністыі». 

— Гэты тыя пытанні, якія зараз маюць асаблівае гучанне, закранаюць нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы. Таму дэпутатам варта вельмі ўзважана і пільна паглядзець іх праз прызму забеспячэння стабільнасці і спакою ў грамадстве, — удакладніў спікер.

Міжнародная абстаноўка застаецца вельмі складанай, звярнуў ён увагу прысутных:

— У бягучай сітуацыі ўскладнена нармальная работа дэлегацый Нацыянальнага сходу Беларусі у парламенцкай стурктуры Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, па ажыццяўленні кантактаў з парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы, парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора і Паўночнаму Савету. Гэта выяўляецца найперш у блакаванні удзелу Беларусі ў рабоце ўказаных структур пад выдуманай прычынай аб падтрымцы агрэсіі ва Украіне. Мы таксама бачылі спробы кінуць цень на нашу краіну на Асамблеі міжпарламенцкага саюза. Заходняя санкцыйная палітыка ў адносінах парламентарыяў зрабіла немагчымым удзел нашай дэлегацыі ў ліпеньскай 29-й штогадовай сесіі парламенцкай асамблеі АБСЕ, — канстатаваў Уладізмір Андрэйчанка. 

Аднак, падкрэсліў ён, гэта не значыць, што варта зварочваць кантакты. Трэба працаваць не толькі з парламентарыямі і парламенцкімі аб’яднаннямі сяброўскіх нам краін, але і з заходнімі партнёрамі, забяспечваючы міжнароднае супрацоўніцтва па важных для нашай краіны пытаннях. А ўсім спробам дыскрэдытаваць Беларусь неабходна супрацьдзейнічаць своечасова і правільна. 

— Для гэтага варта рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў свеце, у тым ліку прымаючы звароты і заявы. Акрамя таго, на міжнародных пляцоўках сваімі дзеяннямі і аўтарытэтам неабходна пацвярджаць статус нашай краіны як мірнай дзяржавы, накіраванай на ўмацаванне даверу і прасоўванне сур’ёзных міжнародных ініцыятыў, — заклікаў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў. 

Важна ўдасканальваць узаемадзеянне з краінамі дальняй дугі праз парламенцкія аб’яднанні Лацінскай Амерыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці была і застаецца работа Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Сур’ёзную ўвагу варта надаць супрацоўнітцву з міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў-удзельніц СНД. 

— У кантэксце падрыхтоўкі да старшынства ў АДКБ у наступным годзе лічу, што парламентарыі мусяць пачаць актыўную працу па вылучэнні ініцыятыў, звязаных з нашым удзелам у парламенцкай асамблеі АДКБ і прыярытэтамі беларускага старшынства ў гэтай арганізацыі, — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Алена КРАВЕЦ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.