Выставачны праект «Славянскі свет» адкрыўся 21 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці і Дня народнага адзінства.
На адкрыцці выступілі старшыня Міжнароднага славянскага савета Сяргей Бабурын, старшыня Беларускага славянскага камітэта Сяргей Касцян, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.
Выпускнік універсітэта Аляксандр Чумакоў выканаў музычную кампазіцыю на гуслях.
Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй праекта.
У сценах універсітэта таксама адбыўся круглы стол па тэме «Славяне ў 21 стагоддзі — сіла і адзінства».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.