Вы тут

Маладзёжны цэнтр прыняў эстафету літаратурна-патрыятычнага праекта


Прэзентацыя літаратурна-патрыятычнага праекта «Бачу Беларусь такой!» адбылася ў Студэнцкай вёсцы. На сустрэчу з юнакамі і дзяўчатамі ў Рэспубліканскі моладзёжны цэнтр прыйшлі прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі: першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах, вядомы грамадскі дзеяч і фатограф Уладзіслаў Цыдзік, а таксама народны артыст Беларусі Эдуард Ханок. 


Алена Стэльмах пазнаёміла прысутных са сваімі новымі кнігамі, адзначыўшы, што для пісьменніка выхаванне дзяцей і моладзі праз літаратуру — першасная задача.

Уладзіслаў Цыдзік расказаў аб сваёй творчасці, удзельнікі мерапрыемства маглі пазнаёміцца з працамі фатографа на выставе, разгорнутай на гэтай жа пляцоўцы. 

А беларускі кампазітар, музыкант і спявак Эдуард Ханок не толькі праспяваў прысутным свае вядомыя многім пакаленням творы, але і выканаў папуры з сучасных песень, якія даставілі слухачам неймаверныя станоўчыя эмоцыі.

Па заканчэнні мерапрыемства начальнік Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра Юлія Зінкевіч падзякавала гасцей і ўручыла ім памятныя сувеніры.

«Мэта праекта „Бачу Беларусь такой“ — аповяд аб нашай Радзіме, мове, традыцыях, славутасцях не толькі мовай прозы і паэзіі, але і з выкарыстаннем фатаграфій і песень. Праект адрасаваны ў першую чаргу моладзі, але цікавы і людзям усіх узростаў. І сённяшняя сустрэча, а сёлета іх адбылося ўжо больш за дзесяць, не стала выключэннем. Мы адчулі эмоцыі залы, зваротную сувязь з удзельнікамі сустрэчы, што не можа нас не радаваць. А тое, што на сустрэчы выступалі не толькі мы, але і прысутныя самі чыталі вершы, гэта і ёсць паказчык уцягнутасці залы, гэта і ёсць зваротная сувязь», — падзялілася сваімі ўражаннямі Алена Стэльмах.

Эдуард Ханок таксама выказаў задавальненне ад сустрэчы са студэнтамі: «Тое, што я сёння звязаны з сучаснымі песнямі, дазваляе мне атрымліваць энергію ад іх выканання і заставацца маладым. Калі б на сустрэчах з моладдзю выконваў толькі свае песні, не было б такой эмацыйнай сувязі з аўдыторыяй, якая вырасла ўжо на іншых, новых песнях. Я, як і мае калегі, атрымаў задавальненне ад сустрэчы са студэнтамі».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.