Вы тут

У суботу на «Беларусь 3» пакажуць «Пакроўскія вароты»


У суботу 24 верасня на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць фільм Міхаіла Казакова «Пакроўскія вароты», які ўбачыў свет сорак гадоў таму. Тэлевізійная рэтракамедыя па аднайменнай п'есе Леаніда Зорына пра Маскву і масквічоў 1950-х гадоў знаёміць нас з гісторыяй пра людзей, у вобразах якіх заўсёды згадваецца нешта знаёмае...


...Косцік прыехаў у Маскву вучыцца і селіцца ў вялікай камунальнай кватэры ў сваёй цёткі на Пакроўскіх варотах. Тут ён і знаёміцца з людзьмі, якія жывуць з імі ў суседстве. Маргарыта Паўлаўна пакінула мужа, спецыяліста па мёртвых паэтах, у якога ў руках усё гарыць, і сышла да іншага, у каго ў руках усё працуе. А той спецыяліст па паэтах, аказваецца, закаханы ў медсястру Людачку. Сам жа Косцік мае пачуцці да рэгістратаркі ў загсе. Словам, паўсюль каханне. Іў дадатак гумар, песні Булата Акуджавы, далягляды старой Масквы і настальгія па часе, калі нават дамашнія злодзеі выклікалі спачуванне і сімпатыю.

Дарэчы, перад паказам фільма цікава будзе паглядзець выпуск «Вялікае кіно. «Пакроўскія вароты», дзе аўтары распавядаюць, як складваўся лёс кінастужкі, хто паставіў пад пагрозу яе выхад і чым тая гісторыя адгукаецца нам, аўдыторыі, і сёння.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».