Вы тут

Стартаваў конкурс часопіса «Алеся» і СПБ, прысвечаны беларускай жанчыне


Часопіс «Алеся» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі праводзяць конкурс творчых работ «Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына», прысвечаны беларускай жанчыне.


Фота Віктар Іванчыкаў

Мэты конкурсу — папулярызацыя вобразу беларускай жанчыны—працаўніцы, маці, бабулі, дачкі, каханай, спадарожніцы і сяброўкі. Правядзенне творчага спаборніцтва будзе садзейнічаць прыцягненню ўвагі грамадскасці да важнасці тэмы, павышэнню ўсведамлення значнасці грамадскай і жыццёвай місіі беларускай жанчыны.

У конкурсе могуць прыняць удзел паўналетнія чытачы і падпісчыкі часопіса «Алеся». Прымаюцца творы ў малых паэтычных (верш, санет і г.д.) і празаічных жанрах (аповед, казка, эсэ), якія раней нідзе не публікаваліся.

Работы трэба дасылаць з 25 верасня па 1 снежня 2022 года. 

Літаратурныя вартасці твораў — арыгінальнасць, наяўнасць аўтарскага стылю, паўната раскрыцця тэмы, ідэйны змест — ацэніць журы ў складзе членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і супрацоўнікаў часопіса «Алеся». Вызначэнне пераможцаў адбудзецца з 1 па 15 снежня 2022 года. Вынікі апублікуюць у № 1 часопіса «Алеся» за 2023 год.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны падпіскамі на часопіс «Алеся» на 1-е паўгоддзе 2023 года. Творы пераможцаў конкурсу будуць надрукаваны на старонках часопіса «Алеся» ў 2023 годзе.

Падрабязнасці правядзення конкурсу творчых работ «Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына» можна прачытаць на сайце часопіса «Алеся».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».